ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Камісія па справах душпастырства моладзі
Жыць Евангеллем. Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Маладосць мае вельмі важнае значэнне. Яна з’яўляецца нібы падмуркам, на які павінна абапірацца ўсё будаванне жыцця чалавека і які часам у значнай ступені вырашае не толькі яго будучыню, але нават вечнасць. Маладыя сёння працуюць на “рынку” канкурыруючых светапоглядаў. Сучасны свет мае мноства займальных прапаноў для асоб, што робяць першыя крокі ў дарослае жыццё, а “аферты” Касцёла неаднойчы ўспрымаюцца моладдзю як незахапляльныя і нават устарэлыя. Малады чалавек часта сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі, калі стараеца неяк адшукаць сябе ў гэтым свеце. Каб выйсці на добрую дарогу, яму неабходны аўтарытэты, правадыры, сапраўдныя арыенціры, якія прывядуць да праўды.
Першая задача камісіі – адэкватная дыягностыка: якім на самой справе з’яўляецца малады чалавек, якія мае самыя глыбокія жаданні, у якіх рэаліях жыве, з якімі рызыкамі і праблемамі сутыкаецца. Правільны дыягназ павінен прывесці да канкрэтных указанняў, якія – мы спадзяёмся – будуць карыснымі для маладых людзей у раскрыцці іх унікальнай ідэнтычнасці ў грамадстве і ў свеце, а таксама аблегчаць распазнанне паклікання, якім кожнага з іх адарыў Стварыцель.
Чарговым крокам стане апрацоўка фармацыйнай праграмы, якая будзе фарміраваць маладога чалавека ў духу евангельскіх каштоўнасцей, а таксама прапануе новыя рашэнні, беручы пад увагу бягучую сітуацыю і патрэбы маладых людзей у розных сферах жыцця.
Іншай важнай задачай сінадальнай камісіі з’яўляецца падрыхтоўка адпаведнай падтрымкі для душпастыраў моладзі, каб маглі эфектыўна і ўпэўнена накіроўваць маладое пакаленне да Езуса. Бясспрэчна, усё гэта павінна дапамагчы абудзіць у маладзёнаў эклезіяльную свядомасць і нарадзіць жаданне стварыць супольнасць ды несці адказнасць за Касцёл.
Камісія па справах душпастырства моладзі з’яўляецца доказам таго, што за сінадальным сталом павінны быць прадстаўнікі маладога пакалення. Моладзь – надзея ўсяго Касцёла. Такім чынам, маладыя людзі нашай дыяцэзіі – калі толькі захочуць – змогуць вельмі станоўча паўплываць на абмеркаванні Сінода, каб праз некалькі гадоў уключыцца ў евангелізацыйную місію дыяцэзіяльнага Касцёла.
Кожны малады чалавек, які клапоціцца пра развіццё і дабрабыт хрысціянскай супольнасці, мае права гаварыць і можа адчуваць сябе ўдзельнікам “навяртання”, да якога закліканы ўвесь Касцёл праз трываючы І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.