ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

VI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з уз- бярэжных ваколіц Тыра і Сідона. Тады Ён узняў вочы свае на вучняў сваіх і сказаў: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо ваша ёсць Валадарства Божае.
    Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце. Шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце. Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі, і калі адрынуць вас, і будуць зневажаць, і з-за Сына Чалавечага адкінуць імя вашае, як зло. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія. Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне. Гора вам, якія цяпер сытыя, бо галадаць будзеце. Гора вам, якія цяпер смяецеся, бо смуткаваць і плакаць будзеце. Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас, бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія”.
Лк 6, 17. 20–26

Божая перасцярога
   Часта шчасце атаясамліваецца ў людзей з рахункам у банку, з валоданнем прыгожым аўтамабілем, утульнай кватэрай, з жыццём, напоўненым прыемнасцямі, забавамі, смехам... Аднак такім людзям Езус скіроўвае словы: “Гора вам”. Шчаслівыя не багатыя, вядомыя, якія бавяцца, смяюцца і добра жывуць, а ўбогія духам, бедныя, хворыя, самотныя, пакінутыя, якія плачуць.
    Хрыстос не кажа, што багацце ці поспех у жыцці дрэнныя самі па сабе. Ён – які ёсць Любоў – прагне толькі перасцерагчы нас ад небяспекі. Як найлепшы Знаўца чалавечых сэрцаў Ён добра ведае, што спадзяванне на багацці і даброты гэтага свету можа стаць прычынай вялікага апусташэння ў душы чалавека.
   
● Якія словы Езус скіраваў бы сёння мне?
● Чаго я ўсім сэрцам жадаю і на што спадзяюся?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.