ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
Надзея Касцёла

Галоўнай мэтай гэтага сусветнага форуму, у якім удзельнічала таксама група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі, была сустрэча з Хрыстом, з жывым Паўсюдным Касцёлам і са Святым Айцом. Менавіта для гэтага СДМ былі задуманы св. Янам Паўлам ІІ. На працягу 33-ох гадоў маладыя людзі, якія належаць да розных культур і народаў, размаўляюць на розных мовах, маюць розны жыццёвы вопыт, прымаюць удзел у гэтай цудоўнай падзеі, каб перажыць сапраўдную радасць ад таго, што знаходзяцца разам. †
Каб прыбыць на казачнае панамскае ўзбярэжжа, моладзі трэба было адважыцца на цяжкасці падарожжа, пераадолець шмат кіламетраў дарогі, дасведчыць пэўныя ахвяры. Папа Францішак дадаваў ім упэўненасці і рашучасці, заахвочваючы быць “сапраўднымі майстрамі і будаўнікамі культуры сустрэчы”.
На СДМ не магло не быць Марыі. Менавіта на Яе спасылаўся дэвіз сёлетняга свята маладых: “Гэта я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Варта адзначыць, што панамцы падтрымліваюць асаблівы і заўсёды жывы культ Найсвяцейшай Панны. У гэтай маленькай краіне, якая прыняла тысячы маладых людзей з усяго свету, Маці Божая ў фацімскай фігуры стала не толькі Заступніцай, але і Пілігрымам: у адмысловай Палатцы сустрэчы на Яе аблічча была павешана пілігрымская акрэдытацыя. Падчас форуму выразна ўзрадаваны магчымасцю размаўляць паіспанску і знаходзіцца ў “роднай частцы свету” папа Францішак заклікаў маладых, каб сказалі Богу “так”, падобна як учыніла гэта Марыя, і служылі іншым. Святы Айцец тлумачыў, што гэтае служэнне павінна засноўвацца на ўмелым слуханні саміх сябе і дапаўняючым слуханні адзін аднаго, “абвяшчаючы Пана ў служэнні нашым братам”. Біскуп Рыма таксама заахвочваў моладзь свету, каб ішла наперад, штодзённа жыла верай і дзялілася ёй з іншымі. “Не забывайцеся, што вы не «заўтра», не «між тым», а Божае «зараз»”, – сказаў ён. Вера – гэта вялікі дар, аб якім трэба нястомна клапаціцца. Губляючы веру, чалавек губляе ўсё! Становіцца духоўна бедным і няшчасным, а яго жыццё не мае ўжо ніякага сэнсу.
Дарагія Чытачы!
Давайце памолімся за нашу моладзь, каб сваім досведам веры, новым і свежым поглядам на Касцёл яна магла ўсіх нас узбагаціць: каб вучылася мастацтву слухаць, якое з’яўляецца чымсьці большым, чым толькі слуханнем. Папросім аб мужнасці, каб падрастаючае пакаленне вызнаўцаў Хрыста ніколі не баялася ісці наперад, дзелячыся сваім часам і сваёй радасцю, прыкладам уласнага жыцця, несучы свету Евангелле.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.