ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

27 студзеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

АХВЯРАВАННЕ ПАНА

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды 5-ай гадавіны біскупскай сакры ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, радасці, сіл, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, добразычлівых людзей побач. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, Марыя адорыць сваёй ласкай і апекай, а Анёл-ахоўнік засцерагае ад усякага зла.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды 5-ай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, Божай ласкі ва ўсіх справах, апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень і добразычлівых людзей побач.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года хочам пажадаць шчодрых Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе на далейшыя гады працы на карысць Богу і людзям, а міласэрны Пан узнагароджвае за адданую паслугу ў нашай парафіі.
Апостальства “Маргарытка” з Рэплi
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, шмат сонечных дзён і добрых людзей побач. Няхай усемагутны Бог адорыць шчодрымі ласкамі, а святы Заступнік і Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуюцца.
З памяццю ў малітве, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Галынкі і Перстуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў у душпастырскай працы, радасці і стойкасці на кожны дзень жыцця. Няхай Бог адорвае Вас усімі неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух асвячае дарогу і дорыць супакой.
З памяццю ў малітве, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін дасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры і міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна спасылае свае дары і дапамагае ў душпастырскім служэнні. Жадаем шчырых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, радасці і шчодрага плёну ў службе Богу і людзям!
Вернікі з парафіі Галынка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Iмянiн ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, няспыннай апекі Найсвяцейшай Мацi і шчодрых дароў Святога Духа, а таксама нястомнага запалу ў святарскай паслузе. Дзякуем Пану Богу за Вас – чалавека з добрым і шчырым сэрцам, а Вашай маме – за цудоўнага сына. Няхай добры Бог бласлаўляе кожны дзень!
Парафiяне з касцёла св. Францiшка Асiзскага ў г. Свiслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Спірыдону з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, сапраўднай радасці, аптымізму і нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям. Няхай Маці Божая і святы Заступнік старанна Вамі апекуюцца, а міласэрны Бог адорвае мноствам шчодрых ласкаў.
З павагай і ўдзячнасцю, вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя віншаванні. Няхай Пан Езус будзе шчодрым на свае ласкі, а Яго вялікае добрае сэрца адорыць Вас супакоем. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць моцным здароўем, вытрымкай, любоўю і святлом, каб святарскі шлях быў шчаслівы і бласлаўлёны, а кожны дзень – ясны і радасны. Няхай Маці Божая прытуліць Вас да свайго сэрца, ахіне апекай, а Святы Дух шчодра ўдзеліць свае дары.
Вернікі з парафіі св. Андрэя Баболі ў Казловічах і Святой Сям’і ў Верцялішках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў і ўсяго добрага. Вітаем Вас, Ойча каханы, Ад шчырага сэрца вітаем. Для нас Вы госць пажаданы, Вас усёю душою кахаем. Ваш прыклад для нас нібы сонца, За ім услед мы імкнёмся. Усцешаныя двойчы, Што Вы з намі крочыце, Ойча!
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння і Імянін шчыра жадаем натхнення Святога Духа на кожны дзень душпастырскай паслугі. Няхай святы Заступнік выпрошвае для Вас у Нябеснага Айца шчодрыя ласкі і вядзе па дарозе мужнасці, даверу, пакоры і святасці. Няхай кожны дар, які атрымліваеце ад Пана, становіцца падтрымкай на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
Зычлівыя парафіяне
❧✿☙
Дарагім Аляксандру і Наталлі Міклаш з нагоды 20-годдзя шлюбу шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці, глыбокай узаемнай любові, ясных дзён, добразычлівых людзей побач, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення. Няхай Святая Сям’я нястомна будзе для Вас прыкладам і ўзорам для пераймання.
Бацькі, дочкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Табой, даюць шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, усмешка заўсёды будзе на твары, а кожны дзень нялёгкай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Сям’я Касцюшка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды 55-годдзя складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, цярплівасці ў душпастырскай паслузе, апекі Маці Божай, зычлівых і багабойных парафіян. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівае і бласлаўлёнае, а выконваемая праца прыносіць радасць і задавальненне. Дзякуем за прыгажосць у касцёле, за навяртанне моладзі, паслугу для хворых і добрае слова для кожнага з нас. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі!
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Ліна ў Пелясе
❧✿☙
Дарагі Ксёндз Пробашч Юрый Бяганскі! У Ваш Дзень нараджэння перасылаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай паслуга прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстовую аўчарню. Няхай кожны дзень будзе лепшы за папярэдні, няхай Вас акружаюць сапраўдныя сябры, якія ў складаны момант працягнуць дапаможную далонь. Жадаем шмат нагод для ўсмешкі, бо яна робіць свет больш каляровым, а таксама сіл, каб змяняць штодзённасць, святла Святога Духа для абвяшчэння Божага слова, якое трапляе да нас дзякуючы Вам. Жадаем таксама бласлаўлёнага ўсведамлення таго, што Вы рэалізуеце асаблівае заданне, якое Бог прызначыў менавіта Вам і якое так неабходна ўсёй нашай парафіяльнай супольнасці.
З малітвай і павагай, вернікі з Тракеляў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, нязгасным запалам у адданай паслузе на карысць Богу і людзям, Найсвяцейшая Маці атуліць сваім плашчом і цяплом мацярынскага сэрца, а Святы Дух асвеціць Вашу дарогу. Дзякуем за зычлівасць, малітву, а таксама за Божае слова, якім напаўняеце нашы душы.
З малітвай, удзячныя парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Раману Цесляку з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаю сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской зычлівасці. Няхай усмешка ніколі не сыходзіць з твару. Няхай Маці Божая выпрошвае ў свайго Сына патрэбныя ласкі. Дзякуй за цудоўны прыклад веры, любові і за клопат пра кожнага з нас.
З малітвай, Данута з сям’ёй, Гродна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу і Працаўнікам “Слова Жыцця” з нагоды Сусветнага дня СМІ складаю сардэчныя пажаданні: глыбокай веры, сіл, цярплівасці, шмат здароўя і поспехаў. Няхай добры Бог вядзе Вас па цудоўнай дарозе жыцця. Аддзяч, Божа, за працу на ніве веры!
З малітвай, Данута Грынь
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Эрнэст Мікалайчык! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай у гэты дзень ярчэй засвеціць сонца, сагрэе цяпло родных і блізкіх. Няхай Езус захоўвае ад бяды, напаўняе Вашае сэрца малітвай і супакоем. Жадаем здароўя, шчасця, моцнай, непахіснай веры, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў: здароўя, радасці, непахіснай надзеі, моцнай веры, палымянай любові да Бога і бліжніх, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі штодзённа, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі, каб маглі цешыцца кожнай хвілінай жыцця і святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Томашу Ксёнжкевічу з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца.
Парафіяне з Азёраў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.