ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Ці будуць сужэнцы злучаны ў Небе?

Задай пытанне

Езус сказаў ім: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення»” (Лк 20, 34–36).
    Шлюб для многіх людзей з’яўляецца пакліканнем. Яны знаходзяць у ім паўнату шчасця, школу любові, нанова вучацца бачыць прыгажосць у свеце.
    Здараецца, некаторым людзям сэрца падказвае, што каханы чалавек, які адышоў у вечнасць, павінен заўсёды заставацца самым важным у жыцці. Як правіла, гэта дыктуецца надзеяй на спатканне з каханым (каханай) у Божым Валадарстве.
Падчас шлюбавання маладыя людзі прысягаюць, што не расстануцца ажно да смерці. Гэта сведчыць аб тым, што сакрамант сужэнства скончыцца ў зямным жыцці. Аднак, гэта не азначае, што прыйдзе канец каханню.
    У Касцёле ніколі не было сумненняў адносна таго, што любая сапраўдная любоў не толькі будзе трываць у вечным жыцці, але яшчэ ачысціцца і ўдасканаліцца. Спецыфічнасць і ўнікальнасць любові, якая злучае мужа і жонку, у Небе раскрываецца ва ўсёй сваёй прыгажосці, для нас цяпер наогул няўяўнай.
    Дык як жа будзе выглядаць любоў у Небе?
    Мы будзем там жыць, як анёлы. Містыкі Касцёла кажуць, што анёлы жывуць у сяброўстве, любові і духоўнай блізасці адзін з адным у прысутнасці Бога. Нам складана гэта зразумець. На Нябёсах мы будзем сябраваць з усімі, у тым ліку з тымі, хто атрымаў сакрамант сужэнства. Жыццё гэтых людзей абапіралася на імкненні да дасканалага шчасця, таму яны там яго і знайшлі.
    Св. Ян Златавуст напісаў, што ў Небе мы знойдзем іншае, лепшае яднанне ў Богу, чым у сужэнстве. Бог ёсць любоў, і ў вечнасці мы будзем напаўняцца ёю ў той ступені, каб стаць Ягонай часткай. Там адбудзецца яднанне адной душы з другой.
    Такім чынам, хоць сужэнства заканчваецца на зямлі, яго працяг магчымы на Нябёсах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.