ГРОДНА
Нядзеля,
28 мая 2023 года |
З каталіцкіх СМІ (180)

Трэві больш
не для бедных
“Карытас” Рымскай дыяцэзіі па рашэнні ўлад італьянскай сталіцы праз 2 месяцы страціць прыкладна паўтарамільённую датацыю.
Фантан Трэві – адзін з самых наведваемых і вядомых помнікаў Рыма. Многія турысты, якія прыходзяць сюды, кідаюць у ваду манеты, што павінна забяспечыць ім вяртанне ў Рым. Грошы рэгулярна вылоўліваюць супрацоўнікі кампаніі, адказнай за ўтрыманне гарадскіх фантанаў. З 2001 года гэтыя сродкі служылі фінансавай падтрымкай “Карытас” Рымскай дыяцэзіі. З 1 красавіка адна частка грошай будзе трапляць кампаніі, якая клапоціцца аб фантанах, другую выкарыстаюць для падтрымання добрага стану помнікаў і фінансавання іншых сацыяльных праектаў. †
ксенафобіі
Група маладых мастакоў рыхтуе фрэску, якая будзе прэзентавана падчас св. Імшы на заканчэнне СДМ у Панаме.
Твор уяўляе сабой заклік да салідарнасці і братэрства па-над забабонамі і ксенафобіяй. У ім прадстаўлены Езус, Марыя, а таксама лодка, якая плыве праз мора і ў якой знаходзяцца пяцёра маладых людзей – прадстаўнікі 5-ці кантынентаў. Малюнак складаецца са 153-ох панелей. Каардынатарам праекта з’яўляецца Іван Дэльгада. Яго падапечныя ўпершыню працуюць з выкарыстаннем тэхнікі акрылавага жывапісу, а падрыхтоўка фрэскі з’яўляецца для іх удасканаленнем не толькі мастацкага майстэрства, але і працы ў камандзе.
Міжнародны
форум моладзі
Падзею, якая пройдзе ў чэрвені ў Рыме, арганізуе Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця.
На форум будуць запрошаны маладыя дэлегаты з усіх канферэнцый епіскапатаў і прадстаўнікі галоўных рухаў і касцёльных супольнасцей. Чакаецца таксама прысутнасць моладзі, якая ў якасці назіральнікаў прымала ўдзел у апошнім сінодзе, каб магла перадаць здабыты там досвед.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 218 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.