ГРОДНА
Панядзелак,
15 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (136)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец зацвердзіў для публікацыі некаторыя дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі. Такім чынам, быў прызнаны цуд праз заступніцтва бласлаўлёнай Маргарыты Бэйс, якая належала да Францішканскага ордэна свецкіх. Гэта адкрывае шлях да яе кананізацыі. Таксама было прызнана пакутніцтва Слугі Божай Марыі дэль Кармэн Лакаб Андзі і яе 13-ці паплечніц, манахінь з Ордэна францысканак канцэпцыяністак. Неўзабаве яны будуць абвешчаны бласлаўлёнымі. Акрамя гэтага прызнана гераічнае вымярэнне цнот польскай манахіні Ганны Каворэк, заснавальніцы кангрэгацыі сясцёр міхалітак, і пуэртарыканскай манахіні Марыі Саледад Санхурха Сантас. Наступным этапам на шляху да іх беатыфікацыі павінна стаць прызнанне цуду.

    ☞ Амаль трэць краін свету карыстаецца сцягамі, на якіх адлюстраваны рэлігійныя сімвалы. Некаторыя крыніцы падаюць, што ёсць 64 такія краіны. Палова з іх – 32 – маюць на сцягах крыжы. Крыж бясспрэчна з’яўляецца хрысціянскім сімвалам, аднак складана адназначна патлумачыць прычыны, па якіх ён упісаны на ўсіх гэтых сцягах.
   
   ☞ У бягучым годзе на амерыканскія кінаэкраны выходзіць фільм “Рой супраць Вэйда” – драма, якая распавядае гісторыю бясслаўнага рашэння Вярхоўнага суда ЗША, на падставе якога па ўсёй краіне былі легалізаваны “аборты па патрабаванні”. У апошні час да ліку праціўнікаў фільма далучыўся і Фэйсбук. Сацыяльная сетка блакуе рэкламу і абмяжоўвае сродкі для папулярызацыі гэтага “прадукта” па прычыне “неадпаведнасці прынцыпам рэкламнай палітыкі”. З-за пралайф-накіраванасці стужкі аўтары з самага пачатку працы сутыкаліся са шматлікімі цяжкасцямі, таму вымушаны былі на некаторы час утаіць асноўны пасыл фільма, а некаторыя сцэны запісалі ўпотай.
   
   ☞ Ніл МакДонаф, акцёр, які ўдзельнічаў у вядомых кіна- і тэлевізійных пастаноўках, жанаты ўжо 15 гадоў і мае пецярых дзяцей. У нядаўнім інтэрв’ю ён паведаміў, што ў 2010 годзе быў звольнены з працы, таму што з-за жонкі і сваіх рэлігійных перакананняў адмовіўся ад удзелу ў эратычных сцэнах падчас здымак серыяла для канала ABC. “Я не мог знайсці працу. Усе лічылі мяне фанатыкам, а я на першым месцы стаўлю Бога і сям’ю, і толькі потым – сябе. Так я жыву”, – сказаў Ніл МакДонаф.
   
   ☞ Егіпецкае Міністэрства фінансаў сумесна з Дзяржаўным сакратарыятам па пытаннях старажытнасцей выпусціла 12 сярэбраных манет, якія прадстаўляюць шлях уцёкаў Святой Сям’і ў Егіпет.
    На аверсе манет змешчана выява Юзафа, Марыі і Дзіцятка Езус, назва аднаго з месцаў, з якім звязаны біблійны расказ, і словы з кнігі Ісаі: “Бласлаўлёны народ Мой, егіпцяне” (параўн.: Іс 19, 25). Тое ж самае месца адлюстравана на рэверсе.

credo.pro; aleteia.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  261

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.