ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Камісія па справах сродкаў масавай інфармацыі
Жыць Евангеллем. Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Заданне сінадальнай камісіі па справах сродкаў масавай інфармацыі – уважліва прыглядзецца да СМІ Гродзенскай дыяцэзіі, зрабіць ацэнку і вызначыць план на будучыню. Дзякуючы яе дзеянням, абвяшчаемае з яшчэ большай моцай Божае слова павінна дабірацца да шырэйшага кола вернікаў, каб евангелізаваць сучаснага чалавека і фарміраваць яго светапогляд.
СМІ Гродзенскай дыяцэзіі
На дадзены момант Гродзенская дыяцэзія мае газету, якая выдаецца на 2-юх мовах. “Слова Жыцця” ўзнікла падчас рэлігійнага адраджэння, калі ў значнай ступені павялічыўся попыт на інфармацыю аб жыцці Касцёла. На працягу амаль 22-ух гадоў свайго існавання гэтая друкаваная крыніца не толькі захавала свайго чытача, але і набыла аўтарытэт сярод іншых каталіцкіх СМІ ў Беларусі. †
З 2008 года ў віртуальнай прасторы функцыянуе сайт дыяцэзіі grodnensis.by, які з’яўляецца свайго роду візітнай карткай Касцёла на Гродзеншчыне. Там штодзённа можна знайсці свежыя навіны, фатаграфіі, відэа ды шмат цікавай інфармацыі з жыцця парафіяльных супольнасцей і пастырскай паслугі дыяцэзіяльных біскупаў. Пачынаючы з 1995 года, пры курыі дзейнічае Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі, якое плённа спрыяе папулярызацыі рэлігійнай культуры ў шырокім яе значэнні. Выдавецтва рыхтуе да друку новыя кнігі, публікуемыя на польскай, беларускай і рускай мовах.
Важным сродкам евангелізацыі з’яўляецца таксама Дыяцэзіяльная тэлестудыя, мэта якой – распаўсюджванне рэлігійнай культуры і хрысціянскіх каштоўнасцей у грамадстве праз запіс відэа-матэрыялаў.
Выклікі і задачы
Сродкі масавай інфармацыі павінны дапамагчы касцёльнай супольнасці ў рэалізацыі 3-ох асноўных задач:
- служыць адкрыццю на сённяшні свет;
- спрыяць усталяванню дыялогу ўнутры Касцёла;
- палегчыць разуменне менталітэту сучаснага чалавека, якому трэба несці збаўчае пасланне Езуса Хрыста.
Сінадальная камісія прагне падкрэсліць, што дыяцэзіяльныя СМІ з’яўляюцца выдатным інструментам для распаўсюджвання Добрай Навіны сярод людзей, якія жывуць на краі або па-за Касцёлам. Тым не менш, каб дыялог быў адкрытым і плённым, трэба прыстасаваць мову і форму перадачы інфармацыі.
Таксама хочацца звярнуць увагу на неабходнасць павышэння адчувальнасці дзяцей і моладзі, а таксама дарослых на сталае і адказнае выкарыстанне сучасных сродкаў масавай інфармацыі, паколькі па-за станоўчымі аспектамі яны часам утрымліваюць абуральную ці абсалютна ілжывую інфармацыю, якая можа сфарміраваць памылковае светаўспрыманне карыстальніка.
Члены камісіі прагнуць разам шукаць шляхі развіцця дыяцэзіяльных СМІ, каб Евангелле як заўсёды актыўная размова паміж Богам і чалавекам магло дасягнуць сэрца кожнага верніка.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.