ГРОДНА
Пятніца,
12 красавіка
2024 года
 

IV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус пачаў гаварыць у сінагозе: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: “Ці не сын Юзафа гэта?”. І Ён сказаў ім: “Напэўна, скажаце мне такую прыказку: «Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме»”. І сказаў: “Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраілі ў дні Іллі, калі зачыненым было неба тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. І да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да жанчыны, удавы, у Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраілі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана Сірыйца”. Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго. Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў.
Лк 4, 21–30

Правая дарога
   Прыведзены фрагмент Евангелля дазваляе нам усвядоміць, што ёсць 2 шляхі, па якіх можа крочыць чалавек. Першы – той, дзе вучэнне Пана Езуса, будуемае на запаведзі любові і міласэрнасці, спіхваецца на абочыну. Другі ж вядзе прама да Бога і адзначаны любоўю ды верным імкненнем за Хрыстом. Чалавек, які выбірае гэты шлях, прагне набліжаць сучаснаму свету вучэнне Збаўцы, сваім жыццём сведчыць аб Яго велічы і міласэрнасці, весці іншых да Усемагутнага.
    Выбар дарогі належыць нам. Бог ніколі нікога не прымушае. Шануе чалавечую волю, пакідае права выбару. Аднак варта памятаць, што Пан “хоча, каб усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнання праўды” (l Цім 2, 4).
   
● Якой дарогай я накіроўваюся да Усемагутнага?
● Ці служу бліжнім прыкладам любові і міласэрнасці Бога?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  264

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.