ГРОДНА
Пятніца,
20 верасня 2024 года |
III ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
З Eвангелля св. Лукі
Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны. У той час Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, паводле свайго звычаю, у дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: “Дух Пана на Мне, бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана”. Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. †
Лк 1, 1–4; 4, 14–21
Добрая Навіна
Кожны чалавек, які жыве на зямлі, у пэўнай ступені з’яўляецца хворым, знаходзіцца ў няволі ўласных падзенняў і залежнасцей, пакутуе ад духоўнай слепаты. Як падае Святое Пісанне, Хрыстос прыйшоў у свет, каб абвяшчаць убогім Добрую Навіну, вязням – свабоду, а сляпым – прасвятленне. Тады на зямлі ўсталявалася Божае Валадарства, якім з’яўляецца вызваленне са зняволенняў, слабасцей і грахоў.
Усе мы закліканы быць людзьмі 8-мі бласлаўленняў. Аднак на гэтым наша задача не заканчваецца: маем абвяшчаць Евангелле ўсюды там, дзе жывём, працуем і адпачываем, становячыся такім чынам сведкамі Любові ў свеце. Таму давайце прасіць Святога Духа, які пакоіцца на Езусе і праз усё зямное жыццё спадарожнічаў Яму, каб зышоў таксама на нас і ўчыніў здольнымі да прыняцця і адважнага абвяшчэння Добрай Навіны.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 103 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.