ГРОДНА
Серада,
11 снежня 2024 года |
На хвалу Пана
Сёння сродкі масавай інфармацыі сталі прасторай, дзе чалавек знаходзіцца штодзённа, нястомна. Як заўважае папа Францішак, “мы жывём у свеце, у якім практычна не існуе амаль нічога, что не было б звязана з медыйным светам”. Таму і вядзенне душпастырскай дзейнасці з’яўляецца сёння надзвычай патрабавальным выклікам.
Прагрэс спрыяе развіццю. Яшчэ 100 гадоў таму людзі не мелі столькі тэхналогій, якія б забяспечвалі такі хуткі доступ да вялікай колькасці людзей і рэальную магчымасць дабрацца “ажно да краю зямлі” (параўн.: Дз 1, 8). †

Аднак трэба прызнаць, што сучасныя СМІ прапануюць таксама шмат “смерці”, неаднойчы навязваючы згубныя для чалавечай душы ідэалогіі, філасофіі і светапогляды. Іх радыкальны і назойлівы свет з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для грамадства, у якім людзі не могуць адрозніць хлусню ад праўды.
Каталіцкі Касцёл адчувае сябе абавязаным разпазнаваць знакі часу, інтэрпрэтаваць іх у святле заўсёды актуальнага Евангелля і эфектыўнай рэалізацыі свайго асноўнага задання. У пасланні на 44-ты Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі папа Бенедыкт XVI трапна адзначыў, што “Бог мае права жыць у кожнай эпосе, каб дзякуючы новым формам камунікацыі магчы вандраваць па вуліцах гарадоў ды стукацца ў дзверы дамоў і сэрцаў”.
Касцёлу XXI стагоддзя неабходны СМІ, паколькі яны ў значнай ступені палягчаюць абвяшчэнне Добрай Навіны аб Езусе Хрысце. Дзякуючы сродкам масавай інфармацыі Евангелле сёння можа дабрацца да кожнага закутка зямнога шара. Сучасныя тэхналогіі робяць магчымым таксама камунікаванне паміж хрысціянамі з розных старон свету. А гэта спрыяе ўмацаванню пачуцця еднасці і ўсведамленню таго, што існуе мноства людзей, якія вызнаюць тую самую праўду і вартасці. СМІ таксама распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Касцёле і як ён рэалізуе сваю місію ў вернасці Хрысту.
Дарагія Чытачы!
Варта ўсвядоміць сабе істотную ролю, якую адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі ў сучасным свеце, паколькі менавіта ад іх у значнай ступені залежыць, які вобраз Касцёла людзі носяць у сабе. Таму не трэба баяцца новых тэхналогій. Давайце вучыцца выкарыстоўваць іх на хвалу нашага Пана!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 21 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.