ГРОДНА
Субота,
09 снежня 2023 года |
З каталіцкіх СМІ (179)

Еўрапейская
сустрэча Тэзэ
пройдзе ў Польшчы
Будучай сталіцай экуменічнага форуму, які аб’ядноўвае хрысціянскую моладзь з розных краін Еўропы, стане Вроцлаў.
“У час, калі будаванне Еўропы сустракаецца з моцным супраціўленнем, калі ўзрастаюць непаразуменні паміж краінамі, сустрэча ў Польшчы дазволіць тысячам людзей маладога ўзросту адчуць, што ўзаемны давер пабудаваць магчыма”, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні супольнасці Тэзэ.Вроцлаў стане 3-ім польскім горадам, які будзе прымаць еўрапейскую хрысціянскую моладзь на навагодняй сустрэчы Тэзэ. У 1999 годзе гэты форум праводзіўся ў Варшаве, а ў 2009 годзе – у Познані. †

“нежаданых” падарункаў
Людзі могуць выслаць іх у дабрачынны пункт на Яснай Гары (Польшча). Рэчы трапяць у дар патрабуючым.
“Неаднойчы здараецца, што ў якасці святочнага падарунка мы атрымліваем нешта непатрэбнае. У нас гэтыя рэчы не выклікаюць энтузіязму, але ёсць людзі, для якіх яны будуць нагодай для вялікай радасці”, – адзначыў апякун Яснагорскага дабрачыннага пункта а. Шыман Ботуль OSPPE. Святар заўважыў таксама, што дапамогай, арганізаванай гаспадарамі яснагорскага санктуарыя – айцамі паўлінамі – карыстаюцца, у першую чаргу, шматдзетныя сем’і, бяздомныя і беспрацоўныя.
працэсія Трох Каралёў
Шэсце ў акружэнні персанажаў з разнастайных казак і фільмаў прайшло вуліцамі Мадрыда (Іспанія).
Традыцыйную працэсію адкрыла вялікая калядная зорка. Галоўнай тэмай у гэтым годзе стала сіла мастацтва: музыкі, жывапісу, тэатра, танца. У шэсці прынялі ўдзел дзясяткі акцёраў і музыкантаў. Тры Каралі, згодна звычаю, шчодра кідалі цукеркі. Іх карэты былі аздоблены 30-цю тысячамі лістоў ад жыхароў горада.Сваімі каранямі іспанская працэсія сягае сярэдзіны XIX стагоддзя. Першы ўспамін аб прадстаўленні прыбыцця магаў з Усходу паходзіць з 1855 года. Аднак самым старэйшым шэсцем Трох Каралёў у Іспаніі лічыцца тое, якое з 1866 года арганізуюць у горадзе Алька каля Алікантэ.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.