ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць (135)

Варта ведаць

☞ Апостальская Сталіца абвясціла планы Святога Айца Францішка на першую палову 2019 года. Сярод іх новая Апостальская канстытуцыя аб Рымскай курыі, персанальныя змены ў К-9 (Радзе кардыналаў), а таксама замежныя апостальскія паездкі Папы. Так стала вядома, што ў бліжэйшы час Пантыфік наведае Панаму з нагоды ХХХІV Сусветных дзён моладзі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Марока, Балгарыю і Македонію. Журналісты выказваюць спадзяванні аб прысутнасці Святога Айца ў другой палове года ў Японіі і іншых краінах Азіі, Афрыкі.

    ☞ Інтэр’ер базілікі св. Пятра ў Ватыкане мае новае асвятленне, для якога выкарыстаны энергазберагальныя лямпы.
    Па папярэдніх падліках, гэта дазволіць сэканоміць да 90% электраэнергіі ў параўнанні з тым, што спажывалася раней. Праект увасоблены ў супрацоўніцтве з нямецкай фірмай OSRAM. Для яго рэалізацыі, падрыхтоўка да якой трывала на працягу 2-ух гадоў, спатрэбілася больш за 1 млн LED-лямпаў. Яны змешчаны на 780-ці штучна створаных канструкцыях.
   
   ☞ Рэкордная колькасць пешых пілігрымаў наведала ў мінулым годзе Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія). Да магілы св. апостала Якуба ў мясцовай катэдры іх прыбыло амаль 328 тысяч. Гэта на 26 тысяч пілігрымаў больш, чым годам раней. Больш за ўсё, ажно 57% паломнікаў, прыйшло да месца захавання рэліквій святога т. зв. “Французскім шляхам”, 21% – “Партугальскім шляхам”. Астатнія выбралі іншыя маршруты вандроўкі. Яшчэ 40-50 гадоў таму ў Санцьяга-дэ-Кампастэла накіроўваліся нешматлікія пілігрымы. У 1972 годзе іх было толькі 67, у 1976 годзе – 243, а ў 1982 годзе – 1868. Значнае павелічэнне колькасці паломнікаў назіраецца з 1993 года. У 1999 годзе іх было ўжо 154 тысячы, у 2004 годзе – 179 тысяч, а ў 2010 годзе – 272 тысячы.
   
   ☞ З 1933 года ў французскіх Альпах у даліне Шамані ўзвышаецца статуя Хрыста Валадара. Яна мае 25-метровую вышыню і займае 2-ое месца сярод самых высокіх скульптур у краіне, саступаючы месца толькі статуі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ма-Рылье. Да тэрасы, размешчанай перад каронай Хрыста, можна дабрацца, пераадолеўшы 84 прыступкі. Таксама там пабудавана невялікая капліца з 2-ма алтарамі і статуямі папы Пія ХІ і Марыі Каралевы Свету.
   
   ☞ Прафесар філасофіі ў Бостанскім каледжы і Кінгс каледжы д-р Пітэр Крайфт напісаў артыкул пад назвай “Езус: кароткая, простая і магутная малітва ў свеце”. Аўтар падкрэслівае, што імя Збаўцы “ўтрымлівае ў сабе ўсё Евангелле... У гэтае Імя хрысціянін можа выліць усю сваю веру, без астатку, таму што быць хрысціянінам – гэта значыць ускладаць увесь давер на Хрыста”. У артыкуле пералічаны 25 розных форм наймення Езуса, сярод якіх Альфа і Амега, Святло свету, Хлеб жыцця, Жывое Слова, Князь свету, Цар славы.

credo.pro; ekai.pl; aleteia.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  84

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.