ГРОДНА
Пятніца,
01 сакавіка
2024 года
 

II ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
У Кане Галілейскай было вяселле, і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: “Не маюць віна”. Адказаў Ёй Езус: “Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой”. Маці Яго сказала слугам: “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце”. Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры. Езус сказаў: “Напоўніце збаны вадою”. І напоўнілі іх даверху. І кажа ім: “Цяпер зачэрпніце і занясіце кіраўніку вяселля”. І панеслі. Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном, – і не ведаў, адкуль яно ўзялося, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, – то паклікаў жаніха і кажа яму: “Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль”. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.
Ян 2, 1–11

Найвялікшае вяселле
   Першы цуд Езуса заключаўся не ў аздараўленні ці ўваскрашэнні, размнажэнні хлеба ці суцішэнні буры – гэта было перамяненне. Прычым не толькі бачнае – вады ў віно, але і ўтоенае ад чалавечага зроку – перамяненне людской душы.
    На вяселлі ў Кане Хрыстос ператварыў ваду ў віно, каб пазней віно стала Кроўю. Менавіта гэта з’яўляецца найбольшым цудам для ўсяго чалавецтва і найвялікшым вяселлем – Эўхарыстыя. Прымаючы св. Камунію, мы запрашаем у сэца Езуса і дазваляем Яму дзейнічаць у жыцці. Падобным чынам, як Хрыстос уратаваў ад ганьбы жаніха з нявестай, Ён будзе ратаваць таксама і наша жыццё, паляпшаць яго якасць і напаўняць сапраўдным сэнсам.
   
● Ці запрашаю я Езуса ў сваё жыццё?
● З-за чаго я не магу змяніць у лепшы бок сваю штодзённасць?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  306

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.