ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Госць у дом – Бог у дом

Слова рэдактара

 У першыя дні новага года ў нашыя дамы з душпастырскім візітам прыбывае святар. Да гэтай падзеі вернікі, як правіла, рыхтуюцца з нецярплівасцю. Накрываюць белым абрусам стол, ставяць на яго крыж, асвечаную ваду і свечкі.
   Святара, так павялося, чакае цэлы дом ці вуліца. Лесвічныя пралёты запаўняюцца звонкім гоманам: дзеці прагнуць як найхутчэй данесці старэйшым, дзе зараз знаходзіцца ксёндз.
    Правіла гасціннасці глыбока ўпісана ў нашу традыцыю. Несумненную заслугу ў гэтым мае хрысціянская спадчына, якая сцісла спалучае адносіны да бліжняга з ушанаваннем самога Бога.
Неаднойчы госць, на якім засяроджваецца ўвага гаспадароў дома, можа ўнесці ў жыццё сям’і штосьці важнае: радасць, добрую параду, перасцярогу.
    Хто запрашае ў свой дом святара, атрымлівае, у першую чаргу, выдатную падставу, каб разам памаліцца, наладзіць бліжэйшыя адносіны з душпастырам і добрым словам умацаваць хатні Касцёл. Сустрэча з ксяндзом, які “прыносіць у дом бласлаўленне ад Пана”, з’яўляецца нагодай, каб агаварыць з ім узніклыя праблемы, а таксама актам публічнага вызнання веры. Такі візіт – асаблівая форма новай евангелізацыі, вельмі асабістая і ўцягваючая. Дастаткова толькі мець адвагу, каб закрануць непакоячыя пытанні.
    Для душпастыра ж гэта цудоўная магчымасць, каб лепш пазнаць сваю паству, каб пазней у згодзе з уласным сумленнем даваць вернікам неабходныя сведчанні, дапускаць іх і рыхтаваць да сакрамантаў. Кодэкс кананічнага права выразна сцвярджае, што пробашч, “жадаючы добра выконваць функцыю пастыра, павінен старацца пазнаць вернікаў, даручаных яго апецы. Таму яму належыць наведваць сем’і, удзельнічаючы ў клопатах вернікаў, асабліва ў неспакоі і смутку, узмацняючы іх у Пану, а таксама, калі з нечым не спраўляюцца, прадбачліва іх выпраўляючы” (кан. 529 §1).
    Не сакрэт, што ў многіх сучасных людзей запрашэнне ў дом душпастыра абуджае страх і боязь. Некаторыя намерана не застаюцца дома ці проста не адчыняюць святару дзверы. На жаль, яны не ўсведамляюць, што такім чынам закрываюцца не толькі на іншага чалавека, але таксама на ласку, якая выплывае з гэтай сустрэчы. А яна можа ажывіць нашы парафіяльныя супольнасці, дапамагчы вырашыць некаторыя пытанні, садзейнічаць бліжэйшаму знаёмству з жыццём Касцёла...
   
   Дарагія Чытачы!
   Памятайма, што Бог прыходзіць да нас мноствам спосабаў: у святых сакрамантах, Бібліі, кантактах з бліжнімі, цярпеннях, радасцях, прыгажосці свету, досведзе духоўнай ці фізічнай беднасці... Прыходзіць да нас таксама і ў асобе святара, які прагне наведаць наш дом і разам маліцца. Прымем жа з верай бласлаўленне ад Пана!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.