ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
З каталіцкіх СМІ (178)

споўнілася 82 гады
У свой Дзень нараджэння Святы Айцец атрымаў віншаванні ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідараў, прадстаўнікоў свету навукі, мастацтва і многіх іншых людзей з усяго свету.
Па традыцыі віншаванні Пантыфіку скіравала старажытная рымская кандытарская “Hedera”, супрацоўнікі якой перадалі ў Ватыкан спецыяльны торт са смакам манга, упрыгожаны выявай Папы ў атачэнні моладзі. Такое аздабленне стала выразам падзякі Святому Айцу за клопат аб маладым пакаленні і адначасова напамінам пра звязаныя з моладдзю значныя падзеі ў жыцці Касцёла: Сінод Біскупаў, які прайшоў у кастрычніку, і Сусветныя дні моладзі, якія хутка распачнуцца ў Панаме. †
Ледзяная святыня на Хрэбіеноку (Славакія) пабудавана па ўзоры рымскай базілікі св. Пятра і каланады Берніні.
Ужо 6-ты год запар незвычайныя святыні, схаваныя ў цені велічных заснежаных Высокіх Татраў, захапляюць усё большым і большым размахам. На гэты раз ледзяная базіліка сягае ажно 11-ці метраў у вышыню. Для яе ўзвядзення выкарыстана 1800 блокаў лёду агульнай вагой 225 тон. Каб пабудова магла выстаяць да канца сакавіка, быў сканструяваны спецыяльны купал дыяметрам 25 метраў, дзе падтрымліваецца неабходная тэмпература.
Татранская базіліка выканана вядомым скульптарам Адамам Бакашам з групай 16-ці славацкіх, чэшскіх і іспанскіх разьбяроў.

да Злучаных Штатаў
Прыгожы польскі паруснік падарожнічае вакол свету з мая 2018 года.
Судна выплыла з Польшчы і за гэты час наведала, між іншым, Данію, Эстонію, Нарвегію, Азербайджан, Сінгапур, Кітай, Японію, Сенегал, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Экіпаж складаецца з маладых людзей – студэнтаў Марскога ўніверсітэта і вучняў марскіх школ у Шчэціне і Свінавусці. Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца ўшанаванне сотай гадавіны незалежнасці Польшчы і папулярызацыя краіны ў свеце.Праз некалькі месяцаў “Рэйс незалежнасці” завершыцца ў родным порце ў Гдыні.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.