ГРОДНА
Серада,
29 сакавіка 2023 года |
Новы дом, дзе пасяліўся Пан

Вялікая страта
Сёння там, дзе калісьці стаяў старажытны драўляны касцёл, што захапляў сваім знешнім выглядам, віднеецца яго разбураны фундамент. Падчас пажару была знішчана ўся маёмасць святыні, у тым ліку 2 старажытныя абразы: Маці Божай Чанстахоўскай і св. Юрыя, мучаніка. Багатую гісторыю касцёла, які цяпер можна ўбачыць толькі на памятных здымках з прыватных архіваў, жыхарам і гасцям Клюшчанаў прыгадвае абгарэлы місійны крыж. †

“
Кожны раз, калі праходжу міма таго месца, дзе калісьці стаяў касцёл, адчуваю смутак і жаль. Клапаціліся пра яго, як пра ўласны дом, а можа, нават больш... Гэта вялікая страта для нас і вялікі боль, – адзначае Галіна Пецюлевіч, старшыня парафіяльнай рады. – Заўсёды з ахвотай ішлі ў святыню на малітву, паколькі для ўсіх парафіян гэта было асаблівае месца. Менавіта там мы супольна ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі, пасля чаго абгаворвалі бягучыя справы, што датычылі вёскі і ваколіц”.
Не апускаючы рукі
Пасля пажару вернікі перажылі шок, аднак смела і пакорна прынялі гэтае выпрабаванне. “Спачатку з’явілася думка, каб на старым фундаменце ўзвесці такі самы касцёл, – распавядае пробашч парафіі кс. Анатоль Захарэўскі. – Аднак паўсталі пытанні: за якія грошы і для каго? З года ў год колькасць парафіян памяншаецца... Старэйшае пакаленне паволі адыходзіць у вечнасць, моладзь выязджае ў вялікія гарады. Пасля таго, як мы грунтоўна абмеркавалі сітуацыю і абмалілі яе, спыніліся на тым, каб аднавіць старую плябанію, зрабіўшы з яе капліцу”.
На дапамогу нешматлікай супольнасці вернікаў, якая сёння налічвае каля 140 асоб, прыйшлі католікі з усёй Гродзенскай дыяцэзіі: перадавалі матэрыяльныя ахвяраванні, а таксама некаторыя літургічныя прылады. “Мы сустрэліся з вялікім разуменнем і незвычайнай зычлівасцю многіх людзей, якія працягнулі нам руку дапамогі, а таксама падтрымалі малітоўна. Дзякуючы гэтаму маем сёння прыгожую капліцу, дом, дзе пасяліўся Пан”, – адзначае кс. Анатоль.
Святар дадае, што мясцовыя вернікі ў меру сваіх магчымасцей аказваюць усякую дапамогу. Не засталіся абыякавымі і людзі, якія паходзяць з Клюшчанаў, а сёння жывуць у вялікіх гарадах ці за мяжой: у Літве, Латвіі. “Усіх аб’яднала адна ідэя – стварэнне новага месца малітвы, дзе будзе збірацца жывая супольнасць вернікаў”, – тлумачыць мясцовы пробашч.
На сёння плябанія адноўлена не толькі ўнутры, але і звонку. Тры пакоі злучаны ў адзін, заменены вокны і дзверы, пастаўлены новыя лаўкі. У новай каплічцы ўжо ёсць 2 алтары: галоўны ў гонар св. Яўхіма, заступніка парафіі, а таксама бакавы ў гонар Маці Божай Чанстахоўскай, культ якой здаўна распаўсюджаны сярод мясцовых вернікаў.
З верай гледзячы ў будучыню
Вызначаны ўжо планы на бліжэйшыя гады: трэба ўзнесці над будынкам вежы з крыжом і ўпарадкаваць прылягаючую тэрыторыю. На месцы знішчанай пажарам святыні мясцовыя вернікі хочуць паставіць новы крыж разам з памятнай табліцай, дзе будзе змешчана гістарычная інфармацыя пра старажытны касцёл.
“Цешыць, што парафіяне надалей збіраюцца на сумеснай малітве, – зазначае кс. Анатоль. – Мы стараемся будаваць тут супольнасць, якая грунтуецца на веры і любові, якая з’яўляецца адным цэлым, аб чым так моцна прасіў Езус. Цэлебруючы Эўхарыстыю, я заўсёды прашу аб гэтай еднасці, аб любові, аб тым, каб у кожным сэрцы Бог здзейсніў цуд злучэння з Сабой”.
Вернікі клюшчанскай парафіі вельмі ўдзячны кс. б-пу Аляксандру Кашкевічу за духоўную падтрымку, выказаную ў лісце, скіраваным ім непасрэдна пасля пажару, а таксама за зычлівасць, чуласць і дабрыню сэрца. Складаюць таксама словы ўдзячнасці ўсім людзям добрай волі, якія працягнулі ім сваю дапаможную далонь.
“Калi церпiць адзін член, церпяць з ім усе члены” (1 Кар 12, 26), паколькі Касцёл з’яўляецца вялікай сям’ёй Божых дзяцей. У гэтым на ўласным прыкладзе пераканаліся вернікі парафіі св. Яўхіма ў Клюшчанах, якія нястомна памятаюць у малітве пра сваіх дабрадзеяў і ахвяравальнікаў.

Не апускаючы рукі
Пасля пажару вернікі перажылі шок, аднак смела і пакорна прынялі гэтае выпрабаванне. “Спачатку з’явілася думка, каб на старым фундаменце ўзвесці такі самы касцёл, – распавядае пробашч парафіі кс. Анатоль Захарэўскі. – Аднак паўсталі пытанні: за якія грошы і для каго? З года ў год колькасць парафіян памяншаецца... Старэйшае пакаленне паволі адыходзіць у вечнасць, моладзь выязджае ў вялікія гарады. Пасля таго, як мы грунтоўна абмеркавалі сітуацыю і абмалілі яе, спыніліся на тым, каб аднавіць старую плябанію, зрабіўшы з яе капліцу”.
На дапамогу нешматлікай супольнасці вернікаў, якая сёння налічвае каля 140 асоб, прыйшлі католікі з усёй Гродзенскай дыяцэзіі: перадавалі матэрыяльныя ахвяраванні, а таксама некаторыя літургічныя прылады. “Мы сустрэліся з вялікім разуменнем і незвычайнай зычлівасцю многіх людзей, якія працягнулі нам руку дапамогі, а таксама падтрымалі малітоўна. Дзякуючы гэтаму маем сёння прыгожую капліцу, дом, дзе пасяліўся Пан”, – адзначае кс. Анатоль.
|

На сёння плябанія адноўлена не толькі ўнутры, але і звонку. Тры пакоі злучаны ў адзін, заменены вокны і дзверы, пастаўлены новыя лаўкі. У новай каплічцы ўжо ёсць 2 алтары: галоўны ў гонар св. Яўхіма, заступніка парафіі, а таксама бакавы ў гонар Маці Божай Чанстахоўскай, культ якой здаўна распаўсюджаны сярод мясцовых вернікаў.
З верай гледзячы ў будучыню
Вызначаны ўжо планы на бліжэйшыя гады: трэба ўзнесці над будынкам вежы з крыжом і ўпарадкаваць прылягаючую тэрыторыю. На месцы знішчанай пажарам святыні мясцовыя вернікі хочуць паставіць новы крыж разам з памятнай табліцай, дзе будзе змешчана гістарычная інфармацыя пра старажытны касцёл.

Вернікі клюшчанскай парафіі вельмі ўдзячны кс. б-пу Аляксандру Кашкевічу за духоўную падтрымку, выказаную ў лісце, скіраваным ім непасрэдна пасля пажару, а таксама за зычлівасць, чуласць і дабрыню сэрца. Складаюць таксама словы ўдзячнасці ўсім людзям добрай волі, якія працягнулі ім сваю дапаможную далонь.
“Калi церпiць адзін член, церпяць з ім усе члены” (1 Кар 12, 26), паколькі Касцёл з’яўляецца вялікай сям’ёй Божых дзяцей. У гэтым на ўласным прыкладзе пераканаліся вернікі парафіі св. Яўхіма ў Клюшчанах, якія нястомна памятаюць у малітве пра сваіх дабрадзеяў і ахвяравальнікаў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.