ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
![biskup2](/images/stories/general/biskup2.jpg)
Сярод разнастайных спраў сённяшняга свету Пан Бог прапануе ўсім нам на момант затрымацца і паглыбіцца ў радасны роздум над сэнсам стварэння. Нагодай да гэтага з’яўляецца нараджэнне Божага Сына, Езуса Хрыста, які – пасланы ў свет у постаці маленькага Дзіцяці – здзейсніў найвялікшую справу ў гісторыі чалавецтва
Уваходзячы ў чарговы раз у перажыванне радасці свят Божага Нараджэння, мы хочам, сапраўды ўглядаючыся ў Хрыста, нанова адшукаць сэнс свайго жыцця.: не ў вялікіх справах гэтага свету і штодзённай мітусні, а ў поўным веры паглыбленні ў прысутнасць Бога і Яго пакорнае прабыванне сярод нас у асобе нованароджанага Дзіцяці. †
Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас любоўю і радасцю, умацуе сувязі ў Вашых сем’ях і асяроддзях, а таксама зробіць Вашы сэрцы і сумленні больш чулымі да клопату аб кожным чалавечым жыцці, аб выхаванні маладога пакалення, аб лёсе пажылых, хворых, церпячых і беспрацоўных людзей.
Няхай сёлетняе святкаванне нараджэння Збаўцы, якое напаўняе нас радасцю і адкрытасцю на іншага чалавека, прынясе Вам і Вашым блізкім супакой у сэрцы.
Увойдзем з надзеяй на невядомыя шляхі новага 2019 года, запрашаючы Пана ў сваю штодзённасць. Жадаю, каб ласка і супакой ад Бога Айца і ад Яго Сына Езуса Хрыста былі з намі ўсімі!
З пастырскім бласлаўленнем
![](/images/stories/general/podpis_kaszk.png)
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.