ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Бaцькi Ягoныя хaдзiлі штогод у Іерусaлім нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны прыйшлі пaвoдле звычaю ў Іерусaлім на святa. Калі пасля заканчэння дзён свята яны вярталіся, зaстaлoся Дзiця Езус у Іерусaліме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з падарожнымі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Іерусaлім, шукaючы Ягo. I стaлaся, што пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. Усе ж, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягoным. I, убaчыўшы гэта, здзiвiліся; i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: “Сыне, чаму Ты зрaбiў нaм гэтaк? Вoсь aйцец Твoй i я ў вялікім смутку шукaлі Цябе”. I скaзaў iм: “Чaгo ж вы Мяне шукaлі? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу мaйму?”. A яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм. I пaйшoўшы з iмi, прыйшoў у Нaзaрэт i быў iм паслухмяны. A Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.
Лк 2, 41–52

Назарэтанскі прыклад
   Жыццё Святой Сям’і было напоўнена цяжкасцямі: нялёгкай штодзённай працай, цярпеннем, страхамі, клопатамі, нават неабходнасцю некалькігадовага вандравання па чужыне. Бог, нягледзячы на тое, што ў Сям’і рос Яго Сын, не зрабіў яе дарогу простай і лёгкай. Але даў мудрасць і моц для таго, каб ісці гэтым шляхам у святой настойлівасці і пакоры.
    Сёння Святая Сям’я з’яўляецца для нас прыкладам, які нельга адсоўваць на другі план, спіхваць на абочыну жыцця. Заўсёды маючы гэты ідэал перад вачыма, нягледзячы на ўласную слабасць і недасканаласць, будзем крок за крокам набліжацца да яго. Калі ж згубім арыенцір, будзем стаяць на месцы ці, што горш, пачнём рухацца назад.
   
● Ці спрабую пераймаць Святую Сям’ю з Назарэта?
● Якія ідэалы з’яўляюцца для мяне прыярытэтнымі?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.