ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (177)

Скульптуру пад такой назвай усталявалі каля катэдральнай святыні буйнейшага мегаполіса Бразіліі – у Рыа-дэ-Жанейра.
Бронзавая статуя, вырабленая ў натуральную велічыню чалавека, паказвае Хрыста ў вобразе бяздомнага, які спіць на лаўцы, прыкрыўшыся коўдрай, з босымі нагамі. На ступнях бачны раны ад цвікоў.Помнік адкрыты з нагоды Міжнароднага дня бедных. †

нараджэння
Архідыяцэзія Перт у Аўстраліі супраціўляецца прапанаваным зменам у законе, якія скасоўваюць з актаў нараджэння інфармацыю аб поле дзіцяці.
Касцёл перасцерагае, што гэта прывядзе да блытаніны, між іншым у арганізацыі працы ў школах. “Ад рэгістрацыі дзяцей у адпаведных класах праз спартыўныя мерапрыемствы да спраў асабістай гігіены школы мусяць дакладна ведаць, якога полу з’яўляецца вучань для таго, каб забяспечыць кожнаму з іх адпаведную бяспеку”, – піша ад імя архідыяцэзіі Перт кс. Джозаф Паркінсан.У жніўні бягучага года спецыяльная камісія па справах рэформы права ў Заходняй Аўстраліі апублікавала ўступны рапарт, у якім гаворыцца аб скасаванні з актаў нараджэння класіфікацыі на падставе полу з агаворкай, што яна павінна быць удакладнена ў Рэестры нараджэнняў, смерцяў і шлюбаў. У праекце прапануецца таксама, што дзеці ад 12-ці гадоў жыцця могуць хадайнічаць аб змене полу без згоды бацькоў пасля рашэння сямейнага суда.

персцень Пілата
Ён быў знойдзены 50 гадоў таму недалёка Бэтлеема, але толькі цяпер пры выкарыстанні спецыяльных тэхналогій удалося прачытаць выгравіраванае на ім імя чалавека, які асудзіў Езуса на смерць.
Персцень выраблены з бронзы і ўжываўся штодзёна як пячатка. Ім карыстаўся альбо сам Пілат, альбо нейкая ўпаўнаважаная высокая службовая асоба.Аб аўтэнтычнасці знаходкі гаворыць таксама факт, што такі тып персценя быў характэрны для класа эквітаў, да якога належаў Понцій Пілат.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.