ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

100 гадоў у Гродне

З жыцця Касцёла

Многія жыхары Гродзеншчыны, напэўна, не аднойчы чулі пра існаванне арганізацыі “Польская мацеж школьная”. У большасці яе назва атаясамліваецца з адукацыйнай пляцоўкай, дзе можна вывучаць польскую мову. Аднак не ўсе ведаюць, што задачай Мацежы з’яўляецца таксама пашырэнне каталіцкіх традыцый.
Створаная ў Вігілію
    Культурна-асветніцкая арганізацыя “Таварыства польскай мацежы школьнай” была заснавана на тэрыторыі Польскага Каралеўства ў 1906 годзе. Яе заданнем было стварэнне і развіццё выхаваўча-асветніцкіх устаноў (дзіцячых садкоў, пачатковых і сярэдніх школ, вышэйшых навучальных устаноў, настаўніцкіх семінарый, народных універсітэтаў), заснаванне чытальняў, бібліятэк, правядзенне публічных прадстаўленняў, дакладаў, лекцый, гутарак, выданне і распаўсюджванне кніг. Генрык Сянкевіч, вядомы польскі пісьменнік эпохі пазітывізму і разам з тым першы старшыня Мацежы, так тлумачыў прычыны ўзнікнення ўстановы: “Людзі пачалі шукаць святло і пачалі пытацца, хто здольны яго даць. А народ у адказ стварыў Польскую мацеж школьную. Яна павінна клапаціцца пра душу людзей, пра іх веру, пра іх пачуцці, пра іх маральнасць, пра іх адукацыю ды рабіць іх здаровым і моцным падмуркам будучыні”. Гродзенскае кола Мацежы школьнай адзначае сёлета 100-годдзе свайго ўзнікнення. Яно было створана напярэдадні аднаго з найважнейшых свят у Каталіцкім Касцёле – у Вігілію Божага Нараджэння. Арганізатарам Мацежы ў Гродне стаў кс. Антоній Курыловіч – заслужаны ў працы на карысць развіцця адукацыі і культурнага жыцця на Гродзеншчыне святар. У 1910–1954 гадах кс. Антоній служыў пробашчам у гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі).
Кс. Антоній Курыловіч,  заснавальнік ПМШ у ГроднеУ 1915 годзе ўвайшоў у склад Асветніцкай рады, намаганнямі якой была адкрыта Гарадская сярэдняя школа. Пасля заснавання ў Гродне кола Мацежы школьнай стаў яе старшынёй. Гэтую функцыю здзяйсняў да пачатку ІІ Сусветнай вайны.
    У 1938 годзе стаў ганаровым канонікам Віленскага капітула, а за дасягнененні ў грамадскаасветніцкай працы атрымаў Залаты Крыж Заслугі і Кавалерскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы. Выразам пашаны і ўдзячнай памяці пра кс. Антонія з’яўляецца бюст святара ў пабернардынскім касцёле, “змешчаны намаганнямі кіраўніцтва Мацежы ў Гродне і асвечаны 25 кастрычніка 1998 года”.
   
    Пашырае каталіцкія традыцыі
    Мацеж, якую мы ведаем цяпер, функцыянуе на працягу 23-ох гадоў. 27 снежня 1995 года яна была зарэгістравана як Польскае рэгіянальнае таварыства “Асвета” з правам дзейнасці ў Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай вобласці і ў самім Мінску, а 26 жніўня 1996 года атрымала права дзейнічаць на тэрыторыі ўсёй Беларусі. “Галоўнай і адзінай мэтай стала пашырэнне польскамоўнай асветы на тэрыторыі Беларусі ў нацыянальным, хрысціянскім і грамадзянскім духу”, – адзначае Станіслаў Сянкевіч, старшыня ПМШ.
    Пры Польскай мацежы школьнай функцыянуе Грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі. Спачатку яго заняткі адбываліся ў арэндаваных памяшканнях, але ў 2011 годзе Мацеж перамясцілася ва ўласны будынак, дзе знаходзяцца 6 класных пакояў і ўласная бібліятэка. Сёння ліцэй могуць наведваць не толькі дзеці і падлеткі, але і дарослыя. Аднак гэта не звычайная школа замежнай мовы. Падчас заняткаў настаўнікі стараюцца не толькі навучыць польскай мове, але і наблізіць польскія традыцыі і культуру.
    Важнае месца ў дзейнасці Польскай мацежы школьнай займае вера. На кожнае заканчэнне навучальнага года ў гродзенскай катэдры адпраўляецца св. Імша. У ёй прымаюць удзел навучэнцы і працаўнікі ліцэя, старшыня і віцэ-старшыня Мацежы. Прыгожай традыцыяй з’яўляецца абстаўленне падчас гэтай Эўхарыстыі Літургіі слова і падрыхтоўка Малітвы вернікаў вучнямі і настаўнікамі ліцэя.
    Вучні ліцэя разам з працаўнікамі ПМШ і бацькамі дапамагаюць прыбірацца на могілках “Штогод перад Божым Нараджэннем і Вялікаднем мы праводзім конкурс на самае прыгожае і арыгінальнае святочнае ўпрыгожанне. Найлепшыя працы заўсёды адзначаюцца ўзнагародамі, – распавядае Надзея Блажэвіч, настаўніца ліцэя пры ПМШ. – Перад надыходзячым святам расказваем вучням пра яго традыцыі і звычаі. Напярэдадні Божага Нараджэння дзелімся аплаткай і складаем адзін аднаму віншаванні. 6 снежня ў кожны клас прыходзіць св. Мікалай, частуе слодычамі і спявае разам з намі калядкі”.
    Традыцыяй стала і калядная містэрыя, што ладзіцца перад зімовымі канікуламі. Настаўнік разам з дзецьмі і моладдзю рыхтуе прадстаўленне ці праграму на ўспамін прыйсця Хрыста ў свет. Пасля гэтага кола працаўнікоў Мацежы і ліцэя мае аплаткавую сустрэчу.
    У ліцэі ладзяцца разнастайныя замежныя паездкі. Часта яны носяць культурна-рэлігійны характар. У мінулых гадах удзельнікі экскурсій мелі магчымасць наведаць такія вядомыя санктуарыі як Вострая Брама ў Вільнюсе (Літва), Ясная Гара ў Чанстахове і Гетшвалд (Польшча).
    “Два разы на год мы дапамагаем прыбірацца на пабернардынскіх могілках, – заўважае Алена Мелеш, дырэктар ліцэя пры ПМШ. – У гэтым прымаюць удзел не толькі настаўнікі, але і вучні старэйшых класаў, а таксама дарослыя. Гэта вельмі высакародная ініцыятыва, і мяне цешыць, што заўсёды знаходзяцца ахвотныя дапамагчы ў яе рэалізацыі”.
    Члены гродзенскай Мацежы штогод удзельнічаюць у пілігрымцы ў Навумавічы, дзе ў 1941–1944 гадах нацысты здзейснілі некалькі экзекуцый над безабароннымі грамадзянскімі асобамі, у большасці – інтэлегенцыяй, сярод якой аказаліся таксама прадстаўнікі кола Мацежы школьнай таго часу.
    Ад першай гадавіны кананізацыі папы Яна Паўла ІІ у Мацежы адбываецца конкурс рэлігійнай паэзіі. “Вядома, па арганізацыйных прычынах у ім прымаюць удзел у асноўным дзеці і моладзь з Гродзеншчыны, – тлумачыць Тэрэза Крышынь, віцэстаршыня ПМШ. – Аднак, нягледзячы на значную адлегласць, прыязджаюць таксама ўдзельнікі з іншых абласцей краіны. Кожны з іх апавядае 1 верш на рэлігійную тэматыку. Не аднойчы гэта творы аўтарства св. Яна Паўла ІІ. Праз такую ініцыятыву мы хочам падкрэсліць, што вядомы Папа быў таксама выдатным паэтам”.
   Экскурсія вучняў ліцэя ніколі не абміне ніводнага санктуарыя, які знаходзіцца па дарозе Пры Польскай мацежы школьнай дзейнічае Універсітэт трэцяга ўзросту. Старэйшыя людзі, якія належаць да яго, імкнуцца ўзбагаціцца інтэлектуальна і духоўна. Разам з тым не забываюцца аб актыўнасці, карысным і цікавым правядзенні часу. Лекцыі адбываюцца 5 разоў на месяц і праводзяцца працаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў Гродна (кафедры польскай філалогіі ўніверсітэта імя Я. Купалы, медыцынскага ўніверсітэта), універсітэтаў Польшчы (Гданьск, Беласток, Кракаў) і Літаратурнага інстытута ПАН. Адна з важнейшых зацікаўленасцей студэнтаў УТУ – вера. “Стаўпом нашай дзейнасці з’яўляецца Бог. У кожную другую нядзелю мы збіраемся на св. Імшы ў касцёле Маці Божай Анёльскай, каб дзякаваць Усемагутнаму за тое, што дажылі да гэтых гадоў і маем магчымасць дапаўняць недахопы праз здабыццё новых ведаў і паглыбленне ўжо атрыманых, – адзначае Барбара Фустачэнка, прэфект УТУ. – Пасля Эўхарыстыі святар прамаўляе для нас канферэнцыю на рэлігійную тэматыку. Сёння гэта здзяйсняе а. Павел Раманчук”.
    Пры УТУ дзейнічае таксама хор “Seniori Cantabili”. Яго рэпертуар складаецца як з патрыятычных твораў, так і з рэлігійных. “Мы ўдзельнічаем у разнастайных фестывалях і музычных конкурсах. У мінулым годзе ў рамках святкавання 20-годдзя заснавання нашага ўніверсітэта выступалі з канцэртам у Польшчы”, – расказвае спадарыня Барбара. “Лічым, што не можам працягнуць людское жыццё, бо гэтае пытанне – Божы план, але палепшыць якасць жыцця ў пажылым узросце не толькі можам, але і павінны”, – падкрэсліваюць студэнты УТУ.
    Шматлікія ініцыятывы Польскай мацежы школьнай з’яўляюцца цудоўным прыкладам таго, як можна спалучыць грамадска-культурную дзейнасць з папулярызацыяй хрысціянскіх каштоўнасцей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.