ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

IIІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Ян навучаў над Іярданам, пыталіся ў яго людзі: “Што мы павінны рабіць?”. Ён сказаў ім у адказ: “Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае”. Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: “Настаўнік! Што мы павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “Нічога, што больш за дазволенае вам, не патрабуйце”. Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: “А мы што павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёю платаю”. Калі ж народ чакаў, і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Святым Духам і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу ў свіран свой, а мякіну спаліць агнём непагасным”. Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.
Лк 3, 10–18

Жаданне выправіцца
   Жыхары Юдэі і Іерусаліма не былі задаволены ўласным жыццём. Жадаючы гэта выправіць, наблізіцца да Бога, пастанавілі звярнуцца да Яна Хрысціцеля, які навучаў над Іярданам, з пытаннем: “Што мы павінны рабіць?”. Прарок наказвае ім весці сумленнае жыццё, успрымаць людзей як братоў і сясцёр, не выкарыс- тоўваць і не падманваць іншых.
    Ян Хрысціцель не патрабуе рабіць вялікія, незвычайныя, гераічныя ўчынкі. Не патрабуе гэтага і Хрыстос. Ён прагне толькі, каб мы сумленна і годна рэалізавалі сваё пакліканне, пазбягаючы грахоў, імкнучыся ўзрастаць у любові да Бога і бліжніх.
    Праз перажыванне сёлетняга Адвэнту, падобна жыхарам Юдэі і Іерусаліма, давайце абудзім у сабе тое вялікае жаданне змен ва ўласным жыцці. Трэба добра падрыхтаваць сэрца да прыходу Хрыста, каб Ён мог у ім з радасцю пасяліцца.
   
● Пане, адкрый мне вочы, каб заўважыў тое, што ў жыцці патрабуе выпраўлення, асвяці розум, каб зразумеў, як маю гэта зрабіць, адары моцай і стойкасцю, каб вытрываў у сваёй пастанове.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.