ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

2 снежня 2018 года

Ад шчырага сэрца

immaculata

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і цярплівасці, радасці і аптымізму на кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Агелю з нагоды Імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, а святы Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
❧✿☙
Паважаным Айцам Андрэю Врублеўскаму і Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, радасці, сіл, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Святы Дух ніколі Вас не пакідае, Маці Божая моцна трымае за руку, а святы Заступнік заўсёды будзе побач і дапамагае годна перажываць кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Дзевятоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, людской добразычлівасці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Парафіяне з капліцы ў Масалянах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Імянін сардэчна жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху.
Парафіяне з Ішчолна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом міласэрнасці.
Парафіяне з Малой Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў. Няхай Пан асвячае Ваш жыццёвы шлях, узмацняе сэрца, каб прамоўленае Вамі Слова станавілася моцай нашай веры, дадае сілы, каб вытрымалі ўсе цяжкасці ў будаванні касцёла. Дзякуем за спагадлівасць, клопат аб парафіянах і святыні, мудрыя казанні і за добрае сэрца. Дзякуем Вашай маме за сына святара.
Апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бярозаўкі і Мінойтаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін сардэчна жадаем душэўнага супакою, цярплівасці, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў у душпастырскай працы і шчодрых Божых ласкаў. Мы ўдзячны Пану Богу за тое, што ў нас служыць шчыры ў малітве і ў працы святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Дзякуем за паслугу ў нашай парафіі, мудрыя казанні, цярплівасць, клопат пра людзей, а Вашай маме – за сына святара.
Вернікі з парафіі Дзятлава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны момант Вашага жыцця, Езус падтрымлівае ва ўсім, Найсвяцейшая Маці апекуецца і дапамагае ў складаныя хвіліны жыцця, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, а святы Заступнік моліцца за Вас перад Божым тронам.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас сваёй мацярынскай апекай і ласкай. Дзякуем за паслугу ў нашай парафіі і супольнасці, за мудрыя словы, добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
Касцёльны хор, закрыстыянін Здзіслаў, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа, а таксама штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай здароўе, шчасце і радасць заўсёды госцяць у Вашым доме, усемагутны Бог узнагароджвае за шчырыя малітвы, прыклад набожнасці і ўсе намаганні, якія прыкладваеце, клапоцячыся аб будаўніцтве Божага дома.
Ружанцовыя колы, апостальства “Маргарытка” і вернікі з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Зую з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі не пакідаюць. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, а таксама няспыннай апекі Панны Марыі.
Францішканскі ордэн свецкіх і парафіяне з Ліпнішкаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Зую з нагоды Імянін жадаем усяго найлепшага. Няхай Пан Бог адорвае сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастырскай працы.
Жыхары в. Некрашы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін жадаем радасці і шчасця, спакойных дзён, здзяйснення ўсіх мар, задавальнення ад выконваемай паслугі. Няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца ды адорыць бласлаўленнем і здароўем, а промні Божай любові і міласэрнасці асвячаюць кожны дзень жыцця.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Рандзілаўшчыны і Казлоўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Цяжка думкі выказаць словамі, Пяром пажаданняў аддаць хараство, Вымавіць тое, што ў сэрцы ўтоена... Коратка скажам: жыві 100 гадоў!
Былыя парафіяне са Мсцібава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, мужнасці і задавальнення ад святарскай паслугі, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах і ўдзячны Пану Богу за сустрэчу з Вамі.
Былыя парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, стойкасцю і сілай, Маці Божая апекуецца, а Святы Дух спасылае свае дары і дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу. Дзякуем за Вашы малітвы, ахвярную працу пры будаванні святыні, добрае сэрца, мудрыя павучанні, цудоўны прыклад веры і набожнасці.
Касцёльны камітэт з парафіі св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою, нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом, каб маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і радаваць усіх добрай усмешкай.
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Касцёльны камітэт з в. Вавёрка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці заўсёды ахінае сваёй апекай. Жадаем сапраўднай радасці, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсім, шчасця і душэўнага супакою. Няхай Божае слова, якое засейваеце ў сэрцах вернікаў, прыносіць шчодры плён.
Парафіяне з касцёла Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Імянін шчыра жадаем шматлікіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама добрага настрою, верных сяброў, падтрымкі ад родных і блізкіх людзей. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена дабрынёй і любоўю, якімі ніколі не баіцеся дзяліцца з намі.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін у жыцці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
Парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Каўшуку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша вера будзе непахіснай, як скалы, надзея – гарачэйшай, чым сонца, любоў – дасканалай, як любоў нашага Пана. Няхай Усемагутны ўзмацняе Вас на выбраным шляху, Святы Дух шчодра адорвае дарамі для пашырэння Божага Валадарства сярод вернікаў, а Марыя з мацярынскім клопатам вядзе да святасці.
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Вайцяховічу з нагоды прэзбітэрскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Святы Дух умацоўвае Вашу душу і цела, Маці Божая прытуляе да свайго Найсвяцейшага Сэрца, а Езус Хрыстус адорвае бласлаўленнем і ўдзяляе мноства ласкаў. Будзьце добрым святаром!
Апостальства “Маргарытка” і Ружанцовае кола за дзяцей з Забалаці
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Андрэю Каўшуку, Анджэю Ганчару і Андрэю Бялаблоцкаму з нагоды Імянін перадаём сардэчныя пажаданні: здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, апекі Панны Марыі, дапамогі святога Заступніка. Няхай Святы Дух асвячае Вашу святарскую паслугу, Хрыстос заўсёды будзе Сябрам, а служэнне Богу і людзям прыносіць радасць і шчодры плён.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.