ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (176)

Прэса

catholicby2018У Аўстрыі святкуюць
   200-годдзе калядкі
   “Ціхая ноч”
   З гэтай нагоды прадстаўнікі хрысціянства, ісламу, юдаізму і будызму сустрэліся ў Оберндорфе – месцы, дзе ўпершыню прагучала славутая калядка, каб разам маліцца за мір.
“Гэты твор павінен з’яднаць нас усіх, – падкрэслілі ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы. – І хоць ніводзін радок з песні не ўтрымлівае слова «мір», але паўсюль, дзе выконвалася гэтая калядка, яна нагадвала, што жыццё ў падзелах ды варожасці не з’яўляецца годным чалавека”.
    Вядомая калядка “Ціхая ноч”, якая ўпершыню прагучала ў 1818 годзе, ужо 2 сотні гадоў перадае таямніцу Божага Нараджэння. З нагоды яе юбілею ў Оберндорфе адкрыўся абноўлены музей “Ціхай ночы”, чыгунка ў Зальцбургу надала аднаму са сваіх электрацягнікоў аднайменную назву, а аўстрыйская пошта выпусціла адмысловую марку.

radio vaticana“100 шопак”
у Ватыкане
Захавана традыцыйная міжнародная выстава “100 шопак”, якой пагражала закрыццё. Яе мэта заключаецца ва ўратаванні ад забыцця італьянскага звычаю будаваць бэтлеемскія стаенкі.
“Мы шчаслівыя, таму што для нас найважнейшае – каб ініцыятыва працягвалася. Апошнім разам удалося прадставіць 152 шопкі з 42-юх краін і ўсіх рэгіёнаў Італіі. Экспануем традыцыйныя, дэкаратыўныя, а таксама фантазёрскія стаенкі, зробленыя, напрыклад, з прадметаў штодзённага ўжытку”, – адзначыла Марыякарла Мэнаглія, дырэктар таварыства “Rivista delle Nazioni”, якое ўжо больш за 40 гадоў арганізоўвае экспазіцыю.

catholic newsЗавяршылася акцыя
“Папа для Украіны”
Спецыяльна да гэтай нагоды быў прымеркаваны візіт у Кіеў кард. Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў аб блізкасці папы Францішка з украінскім народам.
За 2 гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі фінансавую падтрымку ў памеры 16 мільёнаў еўра. Дзякуючы грашовым сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, і рэсурсам з асабістага фонду Папы дапамагчы атрымалася каля 16-ці тысячам патрабуючых.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.