ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Дай Бог сіл і натхнення!

Апошні раз была ў святыні на Вялікдзень. Касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі заўсёды меў прывабны знешні выгляд, аднак унутраны стан патрабаваў рамонту. Я была вельмі ўражана, калі наведала касцёл падчас урачыстасці Усіх Святых, была зачаравана знешнім убранствам святыні. Цяжка верылася, што з касцёлам за такі прамежак часу адбыліся такія кардынальныя змены. Святыня мела прыцягальны выгляд: прыгожая, свежая. Усё, што знаходзілася ў касцёле, заззяла, нібыта загаварыла і ажыло. Адноўленыя алтары выглядалі цудоўна. Усе дэкарацыі былі падабраны з любоўю, адпавядалі адно аднаму, рабілі касцёл утульным. †

Дзякую ўсім людзям, якія разам з кс. Паўлам прычыніліся да рамонту касцёла, кожны дзень крок за крокам аднаўлялі і ўпрыгожвалі яго, а таксама парафіянам за складзеныя імі ахвяры.
Трэба зазначыць, што мясцовыя вернікі маюць яшчэ мноства задумак. У хуткім часе плануюцца працы на тэрыторыі касцёла. На сённяшні дзень галоўная мэта – аднавіць вежы, бо святыня з’яўляецца візітнай карткай аграгарадка Рэпля. Дай Бог сіл і натхнення! Спадзяюся, што да наступнага майго прыезду касцёл стане яшчэ больш прыгожым.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.