ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
У Гродне будуць шыць адзенне для інвалідаў
3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў
![Эксперыментальная калекцыя адаптыўнага адзення “Святаяннік” Эксперыментальная калекцыя адаптыўнага адзення “Святаяннік”](/images/stories/n504/switanak2.jpg)
У пошуках камфорту
– Складана падабраць для сябе камфортнае адзенне. Я ўжо не кажу пра яго эстэтычны выгляд, – распавядае Аксана Якуцэвіч, якая на працягу 13-ці гадоў перамяшчаецца на інваліднай калясцы. – Штаны ззаду задзіраюцца, пінжак скоўвае рухі. А спартыўным адзеннем абмяжоўвацца на штодзень не хочацца: усе без выключэння прагнем выглядаць прыгожа. Належу да прыгожай паловы чалавецтва і таму таксама хачу апранацца прывабна. Крытэрый гэты стаіць, канешне, не на першым месцы, але і не на апошнім. †

Аксана дзеліцца, што шукала зручны для сябе варыянт адзення нават у магазіне для цяжарных жанчын. Знайшла там штаны з завышанай таліяй, аднак усё роўна давялося іх перарабляць, каб атрымаўся больш-менш прыдатны варыянт. Часам дзяўчына бярэ 2 пары джынсаў і “злучае” іх часткі паміж сабой. Такім чынам, сама адаптуе пад сябе адзенне, бо нават не ведае, дзе можна набыць нешта насамрэч зручнае.
– У Беларусі спецыяльнага адзення для людзей з абмежаванымі здольнасцямі не выпускаюць, – заўважае Валянціна Апановіч, супрацоўнік і каардынатар праекта па пашыве адаптыўнага адзення “Коска”. – Ні ў Польшчы, ні ў Расіі няма. Інакш кажучы, у блізкім замежжы такога не сустрэнеш. Таму мы вырашылі адкрыць прадпрыемства, якое будзе шыць адзенне для людзей з інваліднасцю. Плануем запусціць яго ў Гродне ў 2019 годзе.
Валянціна распавядае, што ў лістападзе мінулага года яе каманда атрымала на конкурсе сацыяльных стартапаў SAP UP у Мінску гран-пры. Такім чынам праект па пашыве адаптыўнага адзення атрымаў сродкі на сваю далейшую рэалізацыю.
– Маем пэўную грашовую суму, каб закупіць тканіну, – тлумачыць Валянціна. – Магчыма, штосьці яшчэ застанецца на абсталяванне для прадпрыемства, на арэнду памяшкання. Члены каманды ўжо прайшлі навучанне па сацыяльным прадпрымальніцтве, пасля чаго гатовы ўзяцца за працу.
– Захапіліся гэтай ідэяй, таму што разумеем: адаптаваць адзенне цяжэй. Прасцей зрабіць штосьці новае, улічваючы ўсе патрабаванні, чым перарабляць з таго, што ўжо маецца, – падкрэслівае Валянціна.
З увагай да патрабаванняў
– Трэба прадумаць усё да дробязей, – заўважае каардынатар праекта. – Вельмі важна падабраць натуральную тканіну, каб цела дыхала. Гэта асабліва прынцыпова для ляжачых хворых. Калі праігнараваць дадзены момант, у чалавека могуць з’явіцца пролежні. Адзенне павінна быць зручным для таго, каб яго надзяваць і здымаць. Гэта важна як для тых, хто знаходзіцца, напрыклад, на пасцельным рэжыме, так і для тых, хто даглядае за такімі людзьмі. Вельмі часта людзям з інваліднасцю даводзіцца ставіць катэтэр ці кропельніцу, таму неабходна, каб іх адзежу можна было лёгка расшпіліць у патрэбным месцы. Некаторым цяжка нават расшпіліць гузік. Для іх мы прыдумалі магнітныя заклёпкі, якія зверху будуць імітаваны пад гузікі.
– Для калясачнікаў трэба распрацоўваць лякала так, каб, напрыклад, ззаду на штанах не было карманаў, кнопак, каб нічога лішняга не непакоіла, – дадае Вольга Томчык, мадэльер-канструктар. – Каленкі павінны быць з вытачкамі, каб было камфортна сядзець і тканіна ў гэтым месцы не выцягвалася. Каб зручней было зняць штаны, прыдумалі спецыяльныя патайныя замкі з двух бакоў.
– А яшчэ прашу заўважыць, так як я перамяшчаюся на інваліднай калясцы, у мяне вельмі хутка становяцца бруднымі рукавы, – дзеліцца Аксана. – Асабліва гэта непакоіць у слотную непагадзь. Бачу выйсце ў тым, каб у куртцы былі, напрыклад, прагумаваныя або здымныя манжэты, каб мець магчымасць іх па неабходнасці пачысціць ці перамыць.
– У будучым будзем улічваць усе пажаданні, – гаворыць Валянціна. – Вядома, не можам ведаць усіх тонкасцей, аднак людзі з інваліднасцю могуць нам нешта падказаць, накіраваць. Калі не будзем ведаць сваю мэтавую аўдыторыю, па-сапраўднаму адаптыўнага адзення не атрымаецца.
Каардынатар праекта адзначае, што каманда ўжо мае вопыт у гэтай галіне. Першая эксперыментальная калекцыя адаптыўнага адзення “Святаяннік” выйшла яшчэ да арганізацыі праекта “Коска” ў 2015 годзе. Было пашыта 15 мадэлей для дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай Гродзенскага дзіцячага хоспіса, і іх мам.
Валянціна прызнаецца, што некаторыя нюансы высвятляюцца менавіта ў працэсе шыцця. Чалавека ўсё можа задавальняць, некаторыя тонкасці ўсплываюць пасля. Часта людзі саромеюцца гаварыць пра свае праблемы, ім няёмка прасіць аб нейкіх канкрэтных рэчах.
– А можа, хтосьці нават не ўсведамляе, што можа быць па-іншаму? – задаю сустрэчнае пытанне.
– Магчыма, і так… – у задуменні пагаджаецца Валянціна.
– У мяне ёсць табліца мерак, па якіх шые фабрыка, – заўважае мадэльер-канструктар. – І магу сказаць, што не сустрэла ніводнага чалавека, якім б ідэальна ім адпавядаў. А людзі з асаблівасцямі нестандартныя, пад кожнага з іх трэба падстройвацца.
– На прадпрыемстве адкрыем майстэрню, – дадае Валянціна. – Калі чалавеку патрэбна будзе нешта “падагнаць” пад яго, там бясплатна акажуць такую паслугу. Хочам нала- дзіць працэс так, каб можна было шыць і адразу на месцы папраўляць выраб пад канкрэтнага чалавека.
На перспектыву
– Адна з нашых галоўных задач – уладкаваць штат прадпрыемства, беручы на працу людзей з інваліднасцю, – гаворыць каардынатар праекта.
– А як жа спецыяльная адукацыя і вопыт працы? – пытаюся.
– Неабавязкова, – заўважае Вольга. – Шыць на машынцы па сілах навучыць чалавека, які хаця б валодае цярпеннем. Калі ён не падрыхтаваны да гэтай працы, можам навучыць яго пэўным аперацыям. Любы швейны працэс дзеліцца на часткі. Такім чынам, хтосьці будзе шыць каўнер, хтосьці – рукаў… Цудоўна, калі чалавек выкажа жаданне развівацца. Можам навучыць ахвотнага нечаму яшчэ.
– Прыбытак нашага прадпрыемства хочам выдаткоўваць на падтрымку Гродзенскага дзіцячага хоспіса, напрыклад, на закупку медыцынскага абсталявання і медыкаментаў. Менавіта тут усё і пачалося! Дырэктар хоспіса Вольга Вялічка з’яўляецца нашым ідэйным натхняльнікам. Гэта яна падказала выпусціць калекцыю адзення для людзей з інваліднасцю, калі ў 2015 годзе я прыйшла ў хоспіс як валанцёр, – дзеліцца Валянціна. – Наш праект па пашыве адаптыўнага адзення называецца “Коска”. Маем на ўвазе, што ён не аднаразовы: пасля рэалізацыі ставім не кропку, а коску.
У планах выпусціць не адну лінію адзення для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
![](/images/stories/n504/switnak1.jpg)
Валянціна распавядае, што ў лістападзе мінулага года яе каманда атрымала на конкурсе сацыяльных стартапаў SAP UP у Мінску гран-пры. Такім чынам праект па пашыве адаптыўнага адзення атрымаў сродкі на сваю далейшую рэалізацыю.
– Маем пэўную грашовую суму, каб закупіць тканіну, – тлумачыць Валянціна. – Магчыма, штосьці яшчэ застанецца на абсталяванне для прадпрыемства, на арэнду памяшкання. Члены каманды ўжо прайшлі навучанне па сацыяльным прадпрымальніцтве, пасля чаго гатовы ўзяцца за працу.
– Захапіліся гэтай ідэяй, таму што разумеем: адаптаваць адзенне цяжэй. Прасцей зрабіць штосьці новае, улічваючы ўсе патрабаванні, чым перарабляць з таго, што ўжо маецца, – падкрэслівае Валянціна.
З увагай да патрабаванняў
![Валянціна Апановіч – спецыяліст па сацыяльнай працы Гродзенскага дзіцячага хоспіса, супрацоўнік і каардынатар праекта “Коска”. Валянціна Апановіч – спецыяліст па сацыяльнай працы Гродзенскага дзіцячага хоспіса, супрацоўнік і каардынатар праекта “Коска”.](/images/stories/n504/wala.jpg)
– Для калясачнікаў трэба распрацоўваць лякала так, каб, напрыклад, ззаду на штанах не было карманаў, кнопак, каб нічога лішняга не непакоіла, – дадае Вольга Томчык, мадэльер-канструктар. – Каленкі павінны быць з вытачкамі, каб было камфортна сядзець і тканіна ў гэтым месцы не выцягвалася. Каб зручней было зняць штаны, прыдумалі спецыяльныя патайныя замкі з двух бакоў.
– А яшчэ прашу заўважыць, так як я перамяшчаюся на інваліднай калясцы, у мяне вельмі хутка становяцца бруднымі рукавы, – дзеліцца Аксана. – Асабліва гэта непакоіць у слотную непагадзь. Бачу выйсце ў тым, каб у куртцы былі, напрыклад, прагумаваныя або здымныя манжэты, каб мець магчымасць іх па неабходнасці пачысціць ці перамыць.
– У будучым будзем улічваць усе пажаданні, – гаворыць Валянціна. – Вядома, не можам ведаць усіх тонкасцей, аднак людзі з інваліднасцю могуць нам нешта падказаць, накіраваць. Калі не будзем ведаць сваю мэтавую аўдыторыю, па-сапраўднаму адаптыўнага адзення не атрымаецца.
![Аксана Якуцэвіч у 22-гадовым узросце атрымала траўму пазваночніка, пасля чаго не можа хадзіць. Цікавіцца індустрыяй моды. З’яўляецца экспертам у праекце “Коска”. Аксана Якуцэвіч у 22-гадовым узросце атрымала траўму пазваночніка, пасля чаго не можа хадзіць. Цікавіцца індустрыяй моды. З’яўляецца экспертам у праекце “Коска”.](/images/stories/n504/oksana.jpg)
Валянціна прызнаецца, што некаторыя нюансы высвятляюцца менавіта ў працэсе шыцця. Чалавека ўсё можа задавальняць, некаторыя тонкасці ўсплываюць пасля. Часта людзі саромеюцца гаварыць пра свае праблемы, ім няёмка прасіць аб нейкіх канкрэтных рэчах.
– А можа, хтосьці нават не ўсведамляе, што можа быць па-іншаму? – задаю сустрэчнае пытанне.
– Магчыма, і так… – у задуменні пагаджаецца Валянціна.
– У мяне ёсць табліца мерак, па якіх шые фабрыка, – заўважае мадэльер-канструктар. – І магу сказаць, што не сустрэла ніводнага чалавека, якім б ідэальна ім адпавядаў. А людзі з асаблівасцямі нестандартныя, пад кожнага з іх трэба падстройвацца.
– На прадпрыемстве адкрыем майстэрню, – дадае Валянціна. – Калі чалавеку патрэбна будзе нешта “падагнаць” пад яго, там бясплатна акажуць такую паслугу. Хочам нала- дзіць працэс так, каб можна было шыць і адразу на месцы папраўляць выраб пад канкрэтнага чалавека.
На перспектыву
![](/images/stories/n504/switanak3.jpg)
– А як жа спецыяльная адукацыя і вопыт працы? – пытаюся.
– Неабавязкова, – заўважае Вольга. – Шыць на машынцы па сілах навучыць чалавека, які хаця б валодае цярпеннем. Калі ён не падрыхтаваны да гэтай працы, можам навучыць яго пэўным аперацыям. Любы швейны працэс дзеліцца на часткі. Такім чынам, хтосьці будзе шыць каўнер, хтосьці – рукаў… Цудоўна, калі чалавек выкажа жаданне развівацца. Можам навучыць ахвотнага нечаму яшчэ.
– Прыбытак нашага прадпрыемства хочам выдаткоўваць на падтрымку Гродзенскага дзіцячага хоспіса, напрыклад, на закупку медыцынскага абсталявання і медыкаментаў. Менавіта тут усё і пачалося! Дырэктар хоспіса Вольга Вялічка з’яўляецца нашым ідэйным натхняльнікам. Гэта яна падказала выпусціць калекцыю адзення для людзей з інваліднасцю, калі ў 2015 годзе я прыйшла ў хоспіс як валанцёр, – дзеліцца Валянціна. – Наш праект па пашыве адаптыўнага адзення называецца “Коска”. Маем на ўвазе, што ён не аднаразовы: пасля рэалізацыі ставім не кропку, а коску.
У планах выпусціць не адну лінію адзення для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.