ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Слова для Жыцця (175)
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Езус, якога дапытвае Пілат, выразна пацвярджае, што не імкнецца да палітычнай улады: “Валадарства Маё не з гэтага свету” (Ян 18, 36) – але і не супярэчыць, што мае валадарства, сутнасць і натура якога адрозніваюцца ад зямнога. Хрыстос не абвяргае тытул караля, якім Яго надзяляюць, але ўказвае на яго глыбокі сэнс. Езус з’яўляецца Валадаром Сусвету, таму што Ён – Сын Божы, таму што разам з Богам Айцом і Святым Духам з’яўляецца Стварыцелем усяго бачнага і нябачнага. Акрамя гэтага, Ён – Валадар Сусвету, таму што праз сваё Уцелаўленне, Смерць і Уваскрасенне стаў Збаўцам, гэта значыць Тым, хто ратуе свет ад грахоўнага краху.
Валадарства Хрыста істотна адрозніваецца ад валадарстваў гэтага свету. Бязмежная любоў, міласэрнасць, цярплівасць і лагоднасць характарызуюць нашага Нябеснага Валадара і ствараюць атмасферу Яго Валадарства. Без гэтых уласцівасцей вялікія валадарствы і імперыі заняпалі, але Валадарства Хрыста існуе і будзе існаваць далей. Толькі любоў з’яўляецца ўстойлівым падмуркам кожнай цывілізацыі. Зямныя правіцелі ў войнах і рэвалюцыях пралілі шмат людской крыві, каб заваяваць свет. Хрыстос у сваёй “рэвалюцыі” таксама праліў кроў, але не чужую, а ўласную, і стварыў “імперыю” любові, Валадарства Хрыстова!
Фрагмент Ліста на ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету †

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Святарства не толькі з’яўляецца ласкай для самога прэзбітэра – гэта дар для ўсёй супольнасці Касцёла. Падобна як кансэкраваныя хлеб і віно ў Эўхарыстыі становяцца жыватворным духоўным спажыткам для ўсяго Божага люду, так і святар, кансэкраваны праз сакрамант пасвячэння, становіцца слугой Касцёла, каб, верна выконваючы сваю місію, весці сваіх братоў і сясцёр у веры да Хрыста – Даўцы вечнага жыцця.
Ніколі нельга ўспрымаць святарства ні як нагоду для ўзвышэння сябе над іншымі, ні як спосаб здабыцця прызнання і прывілеяў, ні як крыніцу якіх-небудзь іншых зямных выгод. [...] Святар з’яўляецца слугой Хрыста, пазычае Яму ўласны голас, сілы і здольнасці, каб Сын Божы, які жыве і дзейнічае ў сваім Касцёле, карыстаючыся святаром як прыладай, нястомна здзяйсняў справу збаўлення. Таму ўсё, што робіць святар, [...] павінна выконвацца з вялікай верай і пакорнасцю, з найбольшай стараннасцю і руплівасцю, з пачуццём абавязку і асабістай адказнасці.
Фрагменты гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці Усіх Святых у катэдральнай базіліцы ў Гродне, 01.11.2018
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.