ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

Перспектыва Адвэнту

Хрысціянскія традыцыі

З лацінскай мовы “adventus” значыць “прыйсце”. Вельмі дарэчнае слова для гэтага перыяду. Яно гаворыць аб дарозе, магчыма, цёмнай і золкай, нецярплівым чаканні, няспешнай або, часцей, інтэнсіўнай падрыхтоўцы… Так, маем на ўвазе высілак, і то немалы; але прыйсце – гэта і сустрэча, вокліч “Нарэшце!”, радасць, усмешкі…
    Прыйсце не павінна знянацку застаць чалавека, які ідзе, утаропіўшыся сабе пад ногі. Дзякуючы Адвэнту перад Божым Нараджэннем можна спакойна выдыхнуць: яшчэ ёсць час. Перад намі дарога амаль у цэлы месяц. Адвэнт выглядае выразным рухам да свята, да новага года. Спадарожнікам робіцца чаканне, а поруч з ім ідуць малыя і вялікія справы, клопаты, развагі. Цікава, што ў адвэнтавым вянку кожную нядзелю загараецца на адну свечку больш. Шлях нібы становіцца святлейшым, прадчуванне сустрэчы са Збаўцам – больш выразным.
Гэта вельмі красамоўны вобраз – прыход доўгачаканага Сябра, якога хочацца прыняць найлепшым чынам. Яго нічым асабліва ўжо не здзівіш, але, тым не менш, спрабуем штосьці прыдумаць, нешта плануем, глядзім на каляндар, на гадзіннік… Каб Госць мог некуды ўвайсці, трэба хаця б крыху вольнай прасторы. Калі жылое памяшканне мы імкнёмся ўпарадкоўваць рэгулярна, то ўнутраную працу над сабой часцей за ўсё адкладваем да Адвэнту, а потым (бо ўсё роўна не паспелі) – на Вялікі пост. А менавіта гэтая праца і патрабуе часу. Нават больш: яна вартая таго часу, якога патрабуе. Гаворка ідзе пра спакойнае слуханне сэрца, якое ведае найлепш, што будзе прыемна Богу.
    Сапраўдныя натхненні прыходзяць “лёгкімі крокамі”, як сонечныя промні, як светлыя здагадкі. Трэба вучыцца адрозніваць іх сярод розных дарог і сцежак, прымаць як каштоўныя дары Духа і ісці за імі. Бог штодня прамаўляе да нас ціхім Словам, сардэчнасцю блізкіх людзей, дапамогай незнаёмца, нават выклікамі, якія ставіць перад намі. Ён хоча гаварыць з іншымі праз нас, такіх нязначных, але дарагіх Яму. Кожнае Божае натхненне прыносіць свой добры плён. Пошук незаўважаных уплываў прыйдзецца рабіць падчас рахунку сумлення.Шлях нібы становіцца святлейшым, прадчуванне сустрэчы са Збаўцам – больш выразным.
    Адвэнтам таксама пачынаецца хада новага літургічнага года. Ці не зараз найлепшы час, каб вырушыць насуперак агульнай плыні ды ўласным хаценням ці нехаценням? Мы плылі па цячэнні вельмі доўга – так, як “усе жывуць”, як патрабуе начальства на працы, натура – і апынуліся ў найцямнейшай пары года. Цяжка абмінуць гэты сімвалізм – Бог прыходзіць у свет, які ўсё больш спаўзае ў цемру. Адвэнт становіцца светлым часам чакання, бо прыпамінае, што Бог з намі, ужо сярод нас. Шлях нібы становіцца святлейшым, прадчуванне сустрэчы са Збаўцам – больш выразным.
    Калі зараз не распазнаем Яго запрашэнне пайсці супраць цячэння, угору, то нас не ўратуе штучна створаны калядны настрой. Можна прыбраць пакоі, накупляць падарункаў, гірляндаў, зрабіць прыгожыя здымкі – і ўжо на свята Божага Нараджэння адчуць горкі смак невядомай страты. Магчыма, некаторыя ўжо адкрылі для сябе, што свята наступіла б і без складанай падрыхтоўкі, намаганняў усім дагадзіць, усё паспець. У чым тады яго сэнс? Навошта гэта ўсё? Сапраўды, маркотная тая страта – страта прыйсця, якое ўжо адбылося ў гісторыі часу. Езус прыйшоў і застаўся, пасяліўся сярод нас, каб мы ведалі, куды ісці і як ісці – за Ім – не толькі на Вігілію, але сёння, цяпер.Шлях нібы становіцца святлейшым, прадчуванне сустрэчы са Збаўцам – больш выразным.
    Добрая Навіна таксама ў тым, што Езус Хрыстус прыйдзе на зямлю 2-гі раз. Традыцыя Касцёла нястомна нагадвае аб гэтым менавіта ў Адвэнце. Прамаўляе, здаецца, вельмі агульна, вобразна, але насамрэч ставіць пытанне кожнаму наўпрост: “Ты чакаеш?”. Шлях нібы становіцца святлейшым, прадчуванне сустрэчы са Збаўцам – больш выразным.
    Не іншаму камусьці, а менавіта мне. Ці тое, што я раблю, аб чым мару, што абіраю і дзе шукаю суцяшэння, мае прыкметы жывога чакання Езуса Хрыста? Як Ён паглядзіць на гэта ўсё, калі прыйдзе?Шлях нібы становіцца святлейшым, прадчуванне сустрэчы са Збаўцам – больш выразным.
    Калі зірнуць на сябе ў такой неабсяжнай перспектыве прамінаючага і будучага веку, часовага свету і вечнасці, можна лёгка згубіцца, нібы стаць непрыкметнай кропачкай у шэрагах народаў і пакаленняў. Але таксама можна адкрыць сябе ў Божых вачах. Сапраўдная пакора не ў тым, каб адчуваць сябе нічым, але нічым без Бога.Шлях нібы становіцца святлейшым, прадчуванне сустрэчы са Збаўцам – больш выразным.
    У гэтай рэчаіснасці чакання прыходу Хрыста на свет варта ўзяць у прыгаршні сваё жыццё і прынесці да Збаўцы. Зноў і зноў знаходзіць свой шлях, вяртацца з бездарожжаў, вучыцца слухаць, рыхтаваць Яму месца, верыць і чакаць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.