ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

I НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў сваім вучням: “Будуць знакі на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі – спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо захістаюцца моцы нябесныя. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае. Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым”.
Лк 21, 25–28. 34–36

Чувайма
    Варта заўсёды быць гатовымі. Нястомна чуваюць урачы, міліцыя, ратаўнікі, пажарныя, салдаты... У стане духоўнай гатоўнасці павінны знаходзіцца мы ўсе, паколькі не ведаем ні дня, ні гадзіны.
    Вельмі небяспечная тая хвіліна, калі першы раз ужываем слова “заўтра” ці “потым”. З гэтага моманту бярэмся адкладваць нават важныя справы, пачынаем жыць і дзейнічаць так, нібы маем бязмерную колькасць часу.
    Адвэнт заахвочвае нас да нястомнага чування, каб не праспаць тую найважнейшую хвіліну, калі будзем судзімыя з любові. Гэты перыяд з’яўляецца таксама часам роздуму і падрыхтоўкі, часам суцішэння і больш глыбокай малітвы, часам, каб нанова ўпарадкаваць сваё жыццё, часам радаснага чакання не толькі свят Божага Нараджэння, але і будучай сустрэчы з Богам у вечнасці. Пан прагне застаць нас падрыхтаванымі, а не дрэмлючымі, каб разам з Ім змаглі жыць у вечным шчасці ў Небе.
   
● Ствары, о Божа, ува мне новае сэрца, каб умела дзяліўся Тваёй любоўю з тымі, хто яе яшчэ не спазнаў. Дапамажы мне добра падрыхтавацца да свят Божага Нараджэння, а таксама да Твайго паўторнага прыйсця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.