ГРОДНА
Аўторак,
03 кастрычніка 2023 года |
Адкрыйце свае сэрцы

Напэўна, Табе ўжо даводзілася сустракацца з беднымі людзьмі. Гледзячы на іх, на вочы набягаюць слёзы, а сэрца сціскаецца ад жалю. Часам яны стаяць, працягваючы да нас рукі з просьбай аб міластыні.
Можа ўзнікнуць думка: “Пан Бог такі міласэрны, чаму ж дапускае, каб Яго дзеці жылі ў глыбокай нястачы?”. А ўсё таму, што Госпад хоча, каб людскія сэрцы не зачарсцвелі. Ён клапоціцца аб тым, каб нашы кулачкі вучыліся раскрывацца, даючы бліжнім. Адкрыем жа свае сэрцы, калі ўбачым нястачу і беднасць бліжніх! Учынім гэта па прыкладзе Стасіка з наступнай гісторыі. †

Апошнія дні сям’я Стасіка жыла ў вялікім хваляванні. Вось ужо некалькі гадоў цяжка хварэла малодшая сястра хлопчыка, Марына. Шмат этапаў лячэння дзяўчынка ўжо прайшла. Зусім нядаўна адбылося чарговае абследаванне. Усе з заміраннем сэрца чакалі яго вынікаў.
Стасік вяртаўся са школы ў добрым настроі. У дзённіку стаялі выдатныя адзнакі, а ў кулачку ён сціскаў грошы, якія зарабіў сам.
Хлопчык вельмі ганарыўся, што яго інтэрнэт-праект аказаўся лепшым сярод усіх удзельнікаў конкурсу. А тое, што пераможцу ўзнагародзілі грашовай прэміяй, стала яшчэ адной прыемнай нечаканасцю.
Ужо недалёка ад сваёй хаты Стасік убачыў дзяўчынку гадоў 8-мі. Вельмі ўразілі хлопчыка яе вочы: боль і мука, здавалася, выліваліся з дзіцячых вачэй. Растрапаныя, чарнявыя валасы, нічым не пакрытыя, хоць на вуліцы ўжо было холадна. Загрубелыя маленькія ручкі і худзенькая шыя выглядвалі з куртачкі, якая, відавочна, была ўжо малаватая.
Стасік не мог адвесці ад дзяўчынкі вачэй. Яна прасіла міласціну. Апусціўшы вочы, ціха казала:
– Матуля хварэе… Нам есці вельмі хочацца. Мяне брацік дома чакае...
Перад вачыма Стасіка ў адно імгненне пранесліся розныя карціны: дыплом за перамогу, твар сястрычкі, працягнутая рука беднай дзяўчынкі… Ён зразумеў, што інакш не можа сябе павесці. Раскрыў кулачок і працягнуў грошы дзяўчынцы. Вочы малой засвяціліся такой радасцю, што сэрца Стасіка зайшлося ад моцных пачуццяў.
– Дзякуй! Я адразу ў магазін… Недалёка тут жыву, – прашаптала дзяўчынка і пабегла.
Стасік пераступіў парог сваёй кватэры і адчуў, што дома вялікая радасць. Ён зразумеў, што прыйшлі добрыя весткі аб здароўі Марыны. Шчасцем свяціліся вочы ўсіх родных.
“Цяпер абавязкова ўсё будзе добра. Толькі трэба знайсці гэтую незнаёмую дзяўчынку і дапамагчы ёй па-сапраўднаму”, – думаў, засынаючы, Стасік.
Адкрый сваё сэрца, Маленькі Чытач. Рабі добрыя справы на карысць бліжніх.
Заданне: падзякуй Пану Богу за дабрабыт у сваёй сям’і; памаліся за людзей, якія вымушаны прасіць міласціну.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 89 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.