ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Мая малітва здавалася мёртвай

Лісты чытачоў

У кругавароце жыцця часам цяжка захаваць жывую сувязь з Богам. Не так даўно я перажывала перыяд, калі мая малітва здавалася мёртвай…
У кастрычніку я прыняла ўдзел у рэкалекцыях пад назвай “Бог ёсць Любоў”, якія праводзіў кс. Аляксандр Севасцьяновіч у рэкалекцыйным цэнтры “Дом міласэрнасці” ў Росі. Духоўныя практыкаванні сталі для мяне выхадам з гэтага тупіка насустрач Богу.
    У Евангеллі чытаем: “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам” (Ян 1, 1). У дні духоўных практык мы, удзельнікі рэкалекцый, прымалі Слова Бога, Яго Святло, Яго Любоў. Кс. Аляксандр даносіў да нашых сэрцаў гэтую Божую Праўду.
Усе наступныя дні пасля рэкалекцый мяне напаўняе вера, надзея, любоў і жаданне маліцца, пазнаваць Найвышэйшага. Дзякую Богу, а таксама ўсім людзям, якія прычыніліся да правядзення гэтых рэкалекцый, за выдатны час, што змяніў маё жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.