ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (174)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У Катэхізісе гаворыцца: “Чалавек, карыстаючыся дабротамі, павінен разглядаць рэчы, якімі ён законна валодае, як тыя, што належаць не толькі яму, але і супольнасці, у тым сэнсе, што яны павінны ісці на карысць не выключна яму аднаму, але і іншым. Любога роду багацце, каб быць добрым, павінна мець сацыяльнае вымярэнне”.
    Кожная з даброт робіць яго ўласніка распарадчыкам Божага Провіду. Валоданне ўласнасцю – гэта адказнасць, [...] і даброты, выключаныя з логікі Провіду, з’яўляюцца здрадай яе самага глыбокага сэнсу. Валодаю па-сапраўднаму тым, што магу дарыць [...]. На самой справе, калі не магу падарыць штосьці, дык таму, што гэтая рэч валодае мною, мае ўладу нада мною, а я застаюся яе нявольнікам... З’яўляцца ўласнікам даброт – значыць мець нагоду, каб творча памнажаць іх і карыстацца шчодрасцю, і, такім чынам, узрастаць у любові і свабодзе.
    Любі з дапамогай даброт, карыстайся сваімі сродкамі, каб любіць, як можаш. Тады тваё жыццё стане добрым, а валоданне ўласнасцю па-сапраўднаму будзе дарам, бо жыццё – гэта час не для таго, каб валодаць, але каб любіць.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 07.11.2018  


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Незалежна ад таго, кім мы з’яўляемся, што робім, якое асаблівае заданне дае нам Бог для рэалізацыі ў жыцці, мы ўсе пакліканы да святасці, г. зн. запрошаны да вечнага жыцця ў бязмежнай Божай любові.
    Да святасці чалавек расце, даспявае, фарміруе яе ў сабе, пераймаючы Хрыста, практыкуючы актыўную любоў да Бога і бліжняга, супрацоўнічаючы з Божай ласкай у перамаганні ўласных слабасцей і дрэнных звычак. [...] Дарога да святасці і збаўлення ў кожнага свая. Усемагутны ж не хоча мець перад сабой у Небе мільён копій канкрэтных постацей святых, але арыгінальных і выключных асоб, якія свядома і дабравольна – кожная па-свойму – складаюць Яму пашану ўласным жыццём і ўчынкамі. Тым, чаму мы можам і павінны навучыцца ў святых, з’яўляецца цярплівае перасячэнне ўласных абмежаванняў, выкараненне сваіх недахопаў, перамаганне ўласных слабасцей, а таксама памнажэнне ў сабе хрысціянскіх цнот.
    Ёсць такое прыгожае і актуальнае выказванне: “Няма святога без мінулага і няма грэшніка без будучыні”. Дарога да святасці не зачынена ні перад кім, трэба толькі мець мужнасць і жаданне, каб ступіць на яе.
    Фрагменты гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці Усіх Святых у катэдральнай базіліцы ў Гродне, 01.11.2018

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.