ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

УРАЧЫСТАСЦЬ ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Пілат спытаўся ў Езуса: “Ты Кароль юдэйскі?”. Езус адказаў яму: “Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне?”. Пілат адказваў: “Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіў?”. Езус адказаў: “Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль”. Пілат сказаў Яму: “Значыць, Ты Кароль?”. Езус адказаў: “Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой”.
Ян 18, 33b–37

Памёр, каб даць жыццё
    Скульптуры Хрыста ёсць усюды: на вяршынях гор і акіянскім дне, на вежах святынь і магілах. Яны з’яўля- юцца выражэннем веры хрысціян у тое, што Езус – Валадар Сусвету; выразам пашаны і ўдзячнасці нашаму Пану і Збаўцы. Менавіта Яго ў гэтую апошнюю нядзелю касцёльнага года мы асаблівым чынам усхваляем і Яму аддаём даніну павагі.
    Хрыстос – Кароль Любові – памёр на крыжы, каб нас збавіць. Ён страшна пакутаваў, каб нас вылечыць. Перанёс бесчалавечнае прыніжэнне, каб адарыць нас высакароднасцю. Быў адкінуты людзьмі, каб у Небе нас прыняў Айцец. Быў прылічаны да злачынцаў, каб адкрыць нам дарогу да святасці. Быў “пераможаны на крыжы”, каб мы сталі пераможцамі і разам з Ім уваскрэслі і дасягнулі вечнага жыцця.
    Таму давайце любіць іншых і дзяліцца з імі тым, што атрымліваем ад Бога. Гэта будзе з нашага боку найлепшая і найпрыгажэйшая падзяка Хрысту Валадару за неспасціжную любоў да кожнага чалавека.
   
● Ці адчуваю ў кожную хвіліну свайго жыцця, што Пан клапоціцца пра мяне?
   ● Як выглядае маё стаўленне да Бога?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.