ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

4 лістапада 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
ostrobramska

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Панны Марыі і святога Заступніка. Няхай кожны дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю. Дзякуем за прыклад набожнасці, добрае сэрца і за тое, што Вы з намі.
Вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Мечыславу Матукевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, шчодрага плёну на ніве Пана, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай радасць, здароўе і шчасце заўсёды будуць побач, а ўсё, што не ад Пана, знікне.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дудаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Радзюку з нагоды 14-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў прагнем скласці самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Божая міласэрнасць, ззяючая любоўю і верай, заўсёды спадарожнічае Вам на святарскім шляху, Святы Дух удзяляе свае дары, усмешка ніколі не сыходзіць з твару, а Божая радасць спадарожнічае ў кожны дзень святарскай паслугі. Жадаем шмат сіл у пераадольванні людскіх слабасцей, шмат зычлівых сэрцаў побач, гатовых прыйсці на дапамогу, мноства Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Будзьце добрым пастырам па прыкладзе Хрыста і дасягніце святасці.
З хрысціянскім прывітаннем, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. За тое, што абвяшчаеце людзям Божую навуку, няхай Хрыстос з любоўю прыгарне Вас да сябе, а мы падтрымаем праз малітву Вашыя рукі. Няхай жыццё будзе згоднае з думкамі і пачуццямі Няйсвяцейшага Сэрца Езуса, а аб астатнім Ён сам паклапоціцца.
Вернікі з касцёла Божай Міласэрнасці, Свіслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх неабходных ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі і добразычлівых людзей побач. Заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леанарду Станкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваім бласлаўленнем, моцай і стойкасцю, а таксама пасылае на Вашу дарогу добрых і зычлівых людзей. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Солаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, а таксама моцнага здароўя, шмат сіл, стойкасці і радасці ад таго, што ідзеце Божай дарогай да святасці. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай паслугі, Езус заўсёды будзе Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Філіпчыку з нагоды 30-годдзя святарскай паслугі ў касцёле ў Ваўкавыску складаем сардэчныя пажаданні. Бог адарыў Вас мноствам дароў І вялікім прысвячэннем для верных, Даў цярплівасць, адданасць і любоў – Усё, што трэба, Вы маеце, напэўна! Хай жыццё напаўняецца шчасцем, І ў сэрца боль не пранікне. Вы шчаслівы заўсёды бывайце, Стала цешцеся кожнай хвіліне!
Удзячныя сем’і Ганісеўскіх і Беленінік
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай міласэрны Езус прытуляе Вас да свайго сэрца, Святы Дух няспынна спасылае шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае любоўю і апекай.
Вернікі з капліцы Сураж
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Леон Ладыш! Сардэчна віншуем Вас з нагоды Імянін і шчыра жадаем моцнага здароўя, усіх Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Шчасці Божа!
Верніцы з войстамскай парафіі Зося і Марыя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Жадаем заўсёды быць акружаным промнямі Божай міласэрнасці, моцай Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды будзе побач. Дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і радасную ўсмешку на твары.
З малітвай, Касцёльны камітэт і парафіяне, Геранёны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 17-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Кола Жывога Ружанца МБ Фацімскай з Навасёлкаў
❧✿☙
Шаноўнай Спадарыні Крысціне Раманчук, закрыстыянцы касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаю Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а Анёл-ахоўнік нястомна чувае і вядзе да святасці.
Ірына Мацкевіч
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды 15-годдзя прыбыцця ў нашу парафію складаем сардэчныя словы ўдзячнасці за клопат пра вернікаў і святыню. Жадаем сіл, натхнення Святога Духа, Божых ласкаў, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай Ваша адданая служба на карысць Богу і людзям прыносіць багаты плён!
Вернікі з парафіі Імя НПМ, Вярэйкі
❧✿☙
Паважаны Айцец Андрэй Зуй! Дасылаем Вам шчырыя словы віншаванняў з нагоды Дня нараджэння і надыходзячых Імянін. Жадаем моцнага здароўя, натхнення Святога Духа на кожны дзень душпастырскай паслугі, надзейнай апекі святога Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху. Няхай спаўняюцца Вашы жаданні, а моц Божага бласлаўлення дапамае ў кожнай справе. Дзякуем за Вашу плённую працу і добрыя справы на карысць нашай парафіі. Помнім Вас, запрашаем у госці і будзем вельмі рады сустрэчы.
Вернікі з в. Гарадзішча Ваўкалацкай парафіі Віцебскай дыяцэзіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, сонечных дзён, зычлівых людзей побач, сіл у нялёгкай святарскай паслузе, шчодрых Божых ласкаў і Хрыстовых дароў: міру, радасці і надзеі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, заўсёды дапамагае, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна клапоціцца аб Вас.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Філіпчыку з нагоды 30-годдзя паслугі ў нашай парафіі складаем сардэчныя пажаданні. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог, якому даверыліся, да канца жыцця адорвае Вас сваімі ласкамі і моцным здароўем, а Найсвяцейшая Маці штодзённа апекуецца. Жадаем шмат радасных і шчаслівых хвілін, сіл і стойкасці ў нялёгкай і адказнай святарскай паслузе. Дзякуем за Божае слова, якім напаўняеце нашыя сэрцы.
Касцёльны хор з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.