ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
На каго пакінуць дзіця пасля школы?

Групы падоўжанага дня ў школах
Каб вырашыць праблему арганізацыі дзяцей у пазаўрочны час, некаторыя школы прапануюць адкрыццё груп падоўжанага дня (для навучэнцаў малодшых класаў). Прабыванне ў іх бясплатнае, аплачваецца толькі харчаванне. У гэты час школьнікі могуць выконваць хатнія заданні, чытаць, маляваць, кантактаваць паміж сабой. За дзецьмі прыглядвае выхавацель. Нярэдка таксама ў групах арганізуюцца розныя экскурсіі, паходы і іншыя мерапрыемствы. †

Падобны вопыт карыстаецца папулярнасцю ў розных краінах свету. Дзякуючы такой практыцы бацькі могуць не хвалявацца аб тым, чым занятыя іх дзеці пасля ўрокаў, ці накормленыя яны і дагледжаныя. А час, што можа быць затрачаны ўвечары на карпенне над хатнімі заданнямі, прапануецца выкарыстоўваць для цікавых і карысных сумесных спраў у коле сям’і.
Па прыкладзе агульнаадукацыйных школ адкрыты прыватныя групы падоўжанага дня, дзіцячыя цэнтры дадатковай адукацыі. Між іншым, у іх прадугледжана правядзенне заняткаў па інтарэсах: кружкі, секцыі, майстар-класы і інш. Аднак за гэта бацькам давядзецца заплаціць. Месяц наведвання платнай “пазаўрочнай школы” каштуе каля 50 еўра ў Японіі, 200 еўра ў Германіі. У Італіі, дарэчы, гэта сімвалічная плата, якая не перавышае 5 еўра (усе астатнія расходы бярэ на сябе камуна). У Беларусі сярэдні кошт па краіне – каля 180 рублёў.
Святліцы ў парафіях
З 2017 года ў Гродзенскай дыяцэзіі рэалізуецца праект “Арганізацыя інтэграцыйных святліц у парафіях”. Яго ўвасабляюць у жыццё Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” сумесна з “Карытас” Польшчы і праграмай супрацоўніцтва “Польская дапамога”, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча. “Святліца” (ад пол. “świetlica”) азначае “групу падоўжанага дня”. Такім чынам, пры парафіях адкрываюцца памяшканні, дзе створаны паўнавартасныя ўмовы для адпачынку і развіцця дзяцей пасля заняткаў у школе. Класы абсталяваны яркай і функцыянальнай мэбляй. Тут маецца разнастайнае тэхнічнае абсталяванне: мультымедыйныя праектары, інтэрактыўныя дошкі, музычныя цэнтры і інш.
У святліцах звычайна праводзяцца катэхетычныя і выхаваўчыя заняткі. “Дзеці могуць заставацца тут і выконваць хатнія заданні, маляваць, ляпіць з пластыліну. Акрамя гэтага, у святліцах сфарміраваны групы, з якімі педагогі займаюцца замежнай мовай, спевамі, аніматары праводзяць забаўляльныя, інтэрактыўныя гульні, – распавядае Крысціна Сенюць, педагог-валанцёр у святліцы пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. – Любы жадаючы можа прыйсці ў святліцу, бо яе дзверы адкрыты для кожнага. Неаднаразова дзеці з вуліцы заглядвалі да нас, частаваліся гарбатай, слухалі Божае слова – і заставаліся”.
Святліца адкрыта на працягу цэлага дня: як правіла, з 09.00 да 21.00 (22.00).
У памяшканні маецца кухня, дзе можна прыгатаваць ежу. Часта для дзяцей рыхтуюць пачастункі ксяндзы і манахіні.
“Карытас” не толькі займаецца адкрыццём такіх святліц у дыяцэзіі, але і прычыняецца да іх утрымання, інакш кажучы, пэўным чынам суправаджае іх працу: дапамагае з набыццём канцылярскіх прылад, неабходнага абсталявання, курыруе дзейнасць валанцёраў.
“Першаснай задачай адкрыцця святліц з’яўляецца інтэграцыя дзяцей – здаровых і з парушэннямі, – зазначае Алена Міхайлік, намеснік дырэктара Гродзенскага «Карытас». – Некаторыя з іх глухія, маюць праблемы з маўленчым апаратам, перамяшчаюцца на інвалідных калясках. Не ўсе могуць наведваць агульнаадукацыйныя ўстановы, таму вельмі неабходная сацыялізацыя такіх дзяцей: тут яны не адчуваюць сябе адзінокімі, абдзеленымі. У той жа час здаровыя дзеці вучацца чуласці, міласэрнасці, далікатнасці”. У многіх святліцах наладжана ўзаемадзеянне з дзецьмі з сацыяльна небяспечных сем’яў.
Сярод пераваг святліц пры парафіі – бясплатнае прабыванне, узрост школьнікаў (можа быць і старэйшы), насычаная праграма, праца да позняга вечара. Такім чынам, святліцы з’яўляюцца прыдатнай альтэрнатывай пазаўрочным школам. Тут створаны ўсе належныя для рэкрэацыі, развіцця здольнасцей і інтэграцыі маладых людзей умовы.
Па прыкладзе агульнаадукацыйных школ адкрыты прыватныя групы падоўжанага дня, дзіцячыя цэнтры дадатковай адукацыі. Між іншым, у іх прадугледжана правядзенне заняткаў па інтарэсах: кружкі, секцыі, майстар-класы і інш. Аднак за гэта бацькам давядзецца заплаціць. Месяц наведвання платнай “пазаўрочнай школы” каштуе каля 50 еўра ў Японіі, 200 еўра ў Германіі. У Італіі, дарэчы, гэта сімвалічная плата, якая не перавышае 5 еўра (усе астатнія расходы бярэ на сябе камуна). У Беларусі сярэдні кошт па краіне – каля 180 рублёў.
Святліцы ў парафіях

У святліцах звычайна праводзяцца катэхетычныя і выхаваўчыя заняткі. “Дзеці могуць заставацца тут і выконваць хатнія заданні, маляваць, ляпіць з пластыліну. Акрамя гэтага, у святліцах сфарміраваны групы, з якімі педагогі займаюцца замежнай мовай, спевамі, аніматары праводзяць забаўляльныя, інтэрактыўныя гульні, – распавядае Крысціна Сенюць, педагог-валанцёр у святліцы пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. – Любы жадаючы можа прыйсці ў святліцу, бо яе дзверы адкрыты для кожнага. Неаднаразова дзеці з вуліцы заглядвалі да нас, частаваліся гарбатай, слухалі Божае слова – і заставаліся”.
Святліца адкрыта на працягу цэлага дня: як правіла, з 09.00 да 21.00 (22.00).
У памяшканні маецца кухня, дзе можна прыгатаваць ежу. Часта для дзяцей рыхтуюць пачастункі ксяндзы і манахіні.

“Першаснай задачай адкрыцця святліц з’яўляецца інтэграцыя дзяцей – здаровых і з парушэннямі, – зазначае Алена Міхайлік, намеснік дырэктара Гродзенскага «Карытас». – Некаторыя з іх глухія, маюць праблемы з маўленчым апаратам, перамяшчаюцца на інвалідных калясках. Не ўсе могуць наведваць агульнаадукацыйныя ўстановы, таму вельмі неабходная сацыялізацыя такіх дзяцей: тут яны не адчуваюць сябе адзінокімі, абдзеленымі. У той жа час здаровыя дзеці вучацца чуласці, міласэрнасці, далікатнасці”. У многіх святліцах наладжана ўзаемадзеянне з дзецьмі з сацыяльна небяспечных сем’яў.
Сярод пераваг святліц пры парафіі – бясплатнае прабыванне, узрост школьнікаў (можа быць і старэйшы), насычаная праграма, праца да позняга вечара. Такім чынам, святліцы з’яўляюцца прыдатнай альтэрнатывай пазаўрочным школам. Тут створаны ўсе належныя для рэкрэацыі, развіцця здольнасцей і інтэграцыі маладых людзей умовы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.