ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

ХXXІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Адзін кніжнік падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: “Якая запаведзь першая з усіх?”. Езус адказаў: “Першая такая: «Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш – Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй». Другая: «Любі бліжняга твайго, як самога сябе». Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя”.
    І сказаў Яму кніжнік: “Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага, апрача Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе – гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні”. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: “Недалёка ты ад Валадарства Божага”. І ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.
Мк 12, 28b–34

Любіць Бога і бліжніх
    У адказ кніжніку Езус Хрыстус гаворыць больш, чым патрабавала зададзенае пытанне. Звяртаючыся да Збаўцы, мужчына прагнуў даведацца, якая запаведзь найважнейшая. Месія свядома назваў не адну, а дзве: любі Бога і бліжняга. Хацеў праз гэта паказаць сувязь абедзвюх запаведзей паміж сабой – такую цесную, што нельга іх аддзяліць адна ад адной. Не атрымаецца любіць Бога, не любячы бліжніх. “Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, якога не бачыць?” (1 Ян 4, 20).
    Немагчыма таксама сапраўдная любоў да іншых, калі не імкнёмся да абсалютнай любові да Усемагутнага. Непадзельнасць дадзенай праўды Езус падкрэсліў, гаворачы: “Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40).
   
● Як я выражаю сваю любоў да Бога, і ў чым яна праяўляецца?
   ● Ці здольны я любіць кожнага чалавека, якога Божы Провід ставіць на маім шляху?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.