ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

7 кастрычніка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
ew lukasz

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены супакоем, вочы ззяюць ад шчасця, а з твару не сыходзіць усмешка. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады ў пачэснай службе Богу і людзям.
З павагай, былыя вернікі з капліцы Вердамічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянін сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю і супакоем, а паслуга на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, надзеі, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Мы ўдзячны Вам за адданую службу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, адкрытае сэрца і нястомны клопат пра кожнага з нас. Няхай добры Бог за ўсё Вас узнагародзіць.
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя віншаванні. Няхай усё Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, Збаўца вядзе Вас па цудоўнай дарозе святарства, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і Пана Езуса. Дзякуем Вам за веру ў людзей, за нашу святыню, а Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе доўгі і радасны.
З удзячнасцю, парафіяне з касцёла свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Пробашча Аляксандра Раманоўскага сардэчна віншуем з нагоды 15-ай гадавіны святарства. Дарога святара – гэта велікадушная і пакорная служба Богу, якая вядзе праз Галгофу, але напрыканцы яе чакае ўваскрослы Езус. Жадаем Вам здароўя і сілы ад Бога Айца, прамяністага сэрца ад Езуса, мудрасці і ўмення ад Святога Духа, ласкавасці і цярплівасці ад Маці Божай. Упэўнена крочце дарогай да святасці, а дапамогай няхай Вам будзе наша малітва.
Вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Прэлата Юзафа Трубовіча сардэчна віншуем з нагоды 62-ой гадавіны святарскіх пасвячэнняў. Ваша любоў да Бога і іншага чалавека адкрывае ў Вас саміх прыгажосць, здольнасць да ахвяры. Усё, што робіце, мае вартасць у вачах Бога, бо прасякнута любоўю. Вы знак радасці і надзеі для кожнага з нас. Жадаем добрага настрою, здароўя, душэўнага супакою і вялікага запасу радасці. Няхай Нябесная Каралева заўсёды будзе для Вас падтрымкай і апорай.
Вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважаны Айцец Вітольд Пяцельчыц! Сёння мінае ўжо 15 гадоў з таго моманту, як Ты сказаў Езусу “так”, як развітаўся са сваімі блізкімі, каб з Ім вырушыць у свет. Жадаем Табе моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў святарскай паслузе, душэўнага супакою, аптымізму, зычлівых людзей побач. Гэта Ты, святар, вучыш нас праўдзе, як заўсёды ў жыцці быць добрымі, як любіць Бога і Бацькаўшчыну, у згодзе і любові крочыць праз жыццё. Няхай Пан Цябе бласлаўляе кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае апекай і любоўю.
Мама і бліжэйшыя родныя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Балтрукевічу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, Пан вядзе праз жыццё, а Святы Дух удзяляе шчодрыя дары і асвячае святарскі шлях.
Вернікі з касцёла Перамянення Пана ў Навагрудку
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай і любоўю, Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары, а Ваш святы Заступнік напаўняе супакоем і радасцю. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастырскай працы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міжэрычаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай кожны дзень святарскай паслугі прыносіць добры плён, Езус Хрыстус напаўняе сэрца супакоем і дапамагае пераадольваць цяжкасці, душа застаецца адкрытай і чыстай, словы дораць радасць і супакой людзям, а Святы Дух надзяляе мудрасцю. Жадаем разумення і цярплівасці, натхнення ў паслузе Богу і людзям, а таксама поўнага даверу Езусу на жыццёвым шляху.
Парафіяне з Рандзілаўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння і 7-ай гадавіны паслугі ў нашай парафіі шчыра жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага Валадарства словам і жыццёвым прыкладам, штодзённай радасці і душэўнага супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас сваёй мацярынскай пяшчотай і ласкай, а Святы Дух няспынна спасылае свае дары і асвячае шлях да Пана.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Ігара Анісімава сардэчна віншую з Днём нараджэння і 7-ай гадавінай паслугі ў нашай парафіі.

Прислал Господь служить Вас в Слоним.
Прошло с тех пор уже 7 лет.
Ваш долг – нести всем Божье слово,
Помочь принять
Божий завет.
Бог не оставил Вас без мамы,
Она во всем помощник Вам,
Ответ вопросов трудных самых
Мы получаем все от мам.
На редкость так бывает в мире,
Без лести я хочу сказать:
Вы мудрый, честный, справедливый
И Вас всегда легко понять.
Надежный, добрый и серьёзный,
Для Бога верный
Вы во всём,
За строгостью прикрылась скромность,
Глазами веры взгляд на всё.
Вы чистый просто перед Богом,
Бог всех так может наградить,
И правильный совет во многом
От Вас мы можем получить.
Простой, всегда миролюбивый
И верный Богу, как святой,
Всегда поможет всем ксёндз Игорь,
Он верен Богу всей душой.
Ведь через Вас тогда в больнице
Бог меня чудом исцелял,
И жизнь мою с чистой страницы
С Любовью Бог мне написал.
Решив расстаться с грешным грузом,
Мы Вас должны благодарить,
Что Вы от Имени Иисуса
Грехи нам можете простить.
Молиться и просить здоровья
Для Вас, ксёндз Игорь, нужно нам,
Вы раздаёте Тело с Кровью
Христовы всем пришедшим в храм.
Какое счастье – служить Богу,
Всего себя Ему отдать, Порою трудную дорогу
Ксендза, священника избрать…
Раіса Варонік
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем добрага здароўя, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Пана, нязгаснага запалу веры і любові ў сэрцы, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, а таксама штодзённай радасці і душэўнага супакою.
Жыхары вёскі Галавенчыцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.