ГРОДНА
Пятніца,
23 лютага
2024 года
 

Для чаго ствараецца парафіяльная рада? І як яна працуе?

Задай пытанне

Парафія – гэта арганізм, супольнасць, якая кіруецца пэўнымі нормамі. Такім чынам, у парафіі павінны быць некаторыя атрыбуты, якія дапамагаюць ёй функцыянаваць і выконваць сваё прызначэнне. Адным з такіх атрыбутаў з’яўляецца парафіяльная рада. Падыход да гэтага інстытута адрозніваецца з пункту гледжання свецкага заканадаўства і кананічнага права.
    Трэба адзначыць, што Кодэкс кананічнага права нічога прама не гаворыць пра інстытут парафіяльнай рады ў Каталіцкім Касцёле. Аднак у каноне 536 акрэсліваецца магчымасць стварэння душпастырскай рады, якая мае толькі дарадчы голас, кіруецца нормамі, акрэсленымі біскупам, і дапамагае пробашчу ў душпастырскай працы. Стварэнне такой рады ў парафіі не з’яўляецца абавязковым.
Але наступны канон 537 ККП акрэслівае абавязак стварэння ў парафіі Рады па эканамічных справах. І тут ужо патрабаванне касцёльнага заканадаўства адназначнае: такая рада ў парафіі павінна быць створана. Сэнс яе існавання палягае на дапамозе пробашчу ў адміністраванні парафіяльнай супольнасцю. Варта заўважыць, што, згодна з паўсюдным правам Касцёла, кіраўніком парафіі з’яўляецца пробашч, а ўсе іншыя супрацоўнікі толькі дапамагаюць яму ў выкананні паслугі.
    Кодэкс кананічнага права не акрэслівае падрабязна, якім чынам адбываюцца выбары ў раду і ў чым канкрэтна заключаюцца яе абавязкі. За адказамі на гэтае пытанне варта звярнуцца да партыкулярнага права, г. зн. да норм, выдадзеных біскупам, ці да дыяцэзіяльных статутаў. Важная інфармацыя па гэтым пытанні змяшчаецца таксама ў парафіяльным статуце, які зацвярджаецца біскупам і рэгіструецца ў аблвыканкаме.
    Важным момантам адносна парафіяльнай рады з’яўляецца тэма кіраўніцтва парафіяй. Згодна з Кодэксам кананічнага права, пастырам парафіі і яе кіраўніком з’яўляецца пробашч. Аднак статуты парафіі ўказваюць на старшыню парафіяльнай рады як на таго, хто кіруе парафіяй. Як быць, каб захаваць патрабаванні касцёльнага права і не парушаць свецкага? Ідэальным варыянтам з’яўляецца той, калі пробашч парафіі абіраецца сходам на пасаду старшыні парафіяльнай рады.
    Як было зазначана, найвышэйшы касцёльны заканадаўца пакідае партыкулярнаму праву вырашаць прынцыпы адміністравання і функцыянавання такіх інстытутаў, як парафіяльная рада. Таму падрабязныя адказы варта шукаць менавіта там, уважліва чытаючы сінадальныя статуты, нормы, выдадзеныя дыяцэзіяльным біскупам, і парафіяльны статут. Разыходжанні паміж палажэннямі дыяцэзіяльнага права і статутамі парафіі могуць быць у пытанні кадэнцыйнасці рады, яе складу і частаты пасяджэнняў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  313

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.