ГРОДНА
Аўторак,
17 верасня 2024 года |
З каталіцкіх СМІ (172)
Катэдра як аб’ект
светлавой інсталяцыі
Аўтарамі інсталяцыі выступілі 2 нямецкія медыя-дызайнеры Дэтлеф Хартунг і Георг Трэнц. Мастакі тлумачаць сэнс акцыі як адкрыты дыялог пра вайну і свет, у якім чалавек узаемадзейнічае з архітэктурай, святлом і тыпаграфікай. †
светлавой інсталяцыі
Да 100-годдзя заканчэння І Сусветнай вайны Каталіцкі Касцёл у Германіі правёў адмысловую акцыю пад дэвізам “Dona Nobis Pacem” (“Дай нам супакой”).
На паўднёвы фасад святыні ў Кёльне былі спраектаваны сімвалічныя выявы і антываенныя лозунгі “Peace” (“Мір”), “Never again!” (“Ніколі зноў!”) і інш. Светлавое шоу суправаджалі фрагменты класічных музычных твораў.Аўтарамі інсталяцыі выступілі 2 нямецкія медыя-дызайнеры Дэтлеф Хартунг і Георг Трэнц. Мастакі тлумачаць сэнс акцыі як адкрыты дыялог пра вайну і свет, у якім чалавек узаемадзейнічае з архітэктурай, святлом і тыпаграфікай. †
Ружанец – самая
папулярная малітва
сярод палякаў
Такі факт вынікае са справаздачы Інстытута статыстыкі Каталіцкага Касцёла на тэму марыйнага культу ў Польшчы.
З праведзенага даследавання бачна, што культ Маці Божай выразна прасочваецца ва ўсіх парафіях у Польшчы. Яго найбольш распаўсюджанай формай з’яўляюцца Ружанец і маёвае набажэнства, якія адпраўляюцца амаль ва ўсіх святынях. Адной з асноўных рыс марыйнай набожнасці ў польскім каталіцызме з’яўляецца таксама фацімскае набажэнства.Сярод іншых форм марыйнага культу найбольшай папулярнасцю карыстаюцца навэнны: да Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Маці Божай Шкаплернай, Маці Божай Суцяшэння, Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, Дапаможніцы Вернікаў, Маці Божай Чанстахоўскай і Пампейская навэнна.
Пасля 20-ці гадоў
рэстаўрацыі адкрыта
капліца Турынскай
Плашчаніцы
Барочная пабудова з 1694 года служыла сховішчам ільняной тканіны, якая ўтрымлівае вобраз Укрыжаванага. Раздаць падарункі ад Святога Айца дапамаглі шматлікія бедныя, бяздомныя і мігранты.
У ноч з 11 на 12 красавіка 1997 года пажар знішчыў капліцу амаль цалкам. Аднаму з пажарных удалося разбіць куленепрабівальнае шкло і выратаваць Плашчаніцу. Цудоўная тканіна з тых часоў захоўвалася ў запоўненым інертным газам ахоўным кантэйнеры ў бакавой капліцы сабора.Да паўторнага адкрыцця капліцы Музей Плашчаніцы арганізаваў выставу арыгіналаў першых фатаграфій палатна. Дзякуючы фотапласцінкам, датаваным 1898 годам, стала магчымым ператварыць цьмяны вобраз на Плашчаніцы ў выразную выяву Хрыста.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 106 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.