ГРОДНА
Панядзелак,
15 ліпеня
2024 года
 

23 верасня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям, аптымізму, радасці і шчасця на кожны дзень. Няхай Пан будзе шчодры на свае ласкі і бласлаўленне, Маці Божая нястомна апекуецца Вамі, а Святы Дух удзяляе свае дары.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, Пан вядзе праз жыццё, а Святы Дух адорвае ўсімі дарамі і асвячае святарскі шлях.
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень. Няхай Бог адорыць Вас здароўем і доўгім жыццём, радасцю і надзеяй, а з твару ніколі не зыходзіць усмешка. Аддзяч, Божа за тое, што Вы з намі!
Удзячныя парафіяне з вёскі Каменка, Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пацыну з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Божыя ласкі шчодра сыходзяць на Вас, пастаянна адчуваецца апека Маці Божай і святога Заступніка, дары Святога Духа ўмацоўваюць Вас, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя і стойкасці на выбраным шляху, штодзённай радасці і надзеі.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Багуславу Вуйтовічу з нагоды Імянін шчыра жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі, добрага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень і добразычлівых людзей побач. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца ўсе Вашы намеры і планы.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гальшанаў
❧✿☙
Паважаная Спадарыня Рэгіна Шпень! З нагоды Вашага юбілею ад шчырага сэрца жадаем, каб здароўе было моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Дзякуем Пану Богу і Вам за тое, што выхавалі нашага святара, а таксама за Вашу ахвярную працу і дапамогу нашай парафіі на працягу многіх гадоў. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а міласэрны Бог бласлаўляе і ўдзяляе патрэбныя ласкі.
Вернікі з касцёла Апекі НПМ, парафія Дайлідкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў паслузе. Няхай Маці Божая і святы Заступнік нястомна чуваюць над Вамі і падтрымліваюць у нялёгкай душпастырскай працы.
Аніматар спадар Андрэй Слонімец разам з членамі Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бердаўкі і Першамайска
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння шлём самыя цёплыя пажаданні: усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Панны Марыі, моцнага здароўя, штодзённай радасці, аптымізму, душэўнага супакою. Няхай добры Бог заўсёды выслухоўвае Вашы малітвы і дапамагае ў цяжкія хвіліны. Дзякуем за нязгасны запал у святарскай паслузе, за адрамантаваны касцёл і добраўпарадкаваную тэрыторыю вакол яго, за Вашу ахвярную працу на карысць Богу і людзям, штодзённы клопат аб парафіянах, прыветлівасць, добрыя словы і справы.
З павагай, парафіяне з Цудзенішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Ціхану з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, нястомных сіл, добразычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух спашле на Вас свае дары, Найсвяцейшая Панна Марыя ахіне нябесным плашчом, баронячы ад небяспекі, і атуліць мацярынскай любоўю.
Вернікі з касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Церабею з нагоды 15-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў, Дня нараджэння і пачатку навучальнага года шчыра жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, зычлівых людзей побач, усіх патрэбных ласкаў ад Пана і моцнай веры. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а паслуга прыносіць радасць і шчодры плён.
Парафіяне з Барунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін жадаем упэўнена стаяць на святарскім шляху. Сцежка, якую Вы выбралі, нялёгкая. Таму няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом, Святы Дух апраменьвае святлом кожны дзень, паслуга будзе напоўнена радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне і парафіяне з Аўгустоўка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Анджэю Ганчару, Руслану Мазану, Алегу Канановічу з нагоды Дня Нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, душэўнага супакою, людской зычлівасці, стойкасці ў душпастырскай працы і няспыннай апекі Панны Марыі.
З малітвай, Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя, Гродна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.