ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (171)

Прэса

deon pl13 285 пар чаравічкаў
   перад Парламентам
   Новай Зеландыі

   Дзіцячы абутак быў сімвалічна размешчаны на ўспамін аб дзецях, якіх пазбавілі жыцця ў выніку аборту.
Гэта наглядна паказвае жахлівы маштаб абортаў. Новая Зеландыя – параўнальна невялікая краіна, якую насяляе каля 4,5 млн жыхароў. “У мінулым годзе ў выніку абортаў у краіне загінула 13 285 ненароджаных дзяцей. Якой бы не была прычына, па якой жанчыны рашаліся на аборт, жыццё ў іх лоне было страчана. Пра гэта ніколі нельга забывацца. Тыя хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо не скажуць за сябе”, – патлумачылі арганізатары акцыі.

catholic newsАбраз Езуса
з тысяч сэлфі

   
У Літве правялі акцыю, у межах якой усе жадаючыя маглі дасылаць свае партрэты, каб стаць часткай калажа іконы Божай Міласэрнасці.
Знакамітая выява Езуса Міласэрнага з тысяч маленькіх фатаграфій стваралася з мэтай дэманстрыцыі на віленскай Катэдральнай плошчы – месцы чакання прыезду ў краіну папы Францішка. Арганізатары акцыі адзначылі, што ладзілі яе дзеля таго, каб удзельнікі сустрэчы звярнулі ўвагу на пасланне Божай міласэрнасці, якое Святы Айцец пастаянна запрашае выконваць на практыцы праз справы міласэрнасці. Аналагічная акцыя ладзілася на Сусветных днях моладзі ў Кракаве ў 2016 годзе.

radio vaticanaКрыжыкі ад Пантыфіка
   
Каля 40-ка тыс. металічных крыжыкаў былі раздадзены на плошчы св. Пятра пасля малітвы “Анёл Панскі” з папам Францішкам. Раздаць падарункі ад Святога Айца дапамаглі шматлікія бедныя, бяздомныя і мігранты.
“Крыж – гэта знак любові Бога, які ў Езусе падарыў нам жыццё. Заклікаю Вас прыняць і занесці гэты дар у свае дамы, у пакоі Вашых дзяцей, бабуль і дзядуль, у іншыя месцы, але каб яны былі бачны дома. Гэта не дэкаратыўны знак, а рэлігійны, каб сузіраць і маліцца. Гледзячы на ўкрыжаванага Езуса, мы глядзім на наша збаўленне”, – сказаў Папа. У празрыстай абгортцы разам з крыжыкамі вернікі атрымалі маленькія карткі, на якіх на 3-ох мовах былі напісаны словы папы Францішка, прамоўленыя падчас Крыжовага шляху на Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2013 годзе: “У крыжы Хрыста знаходзіцца ўся любоў Бога, Яго бясконцая міласэрнасць”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.