ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

З Божай пакорай пераможаш усё

Лісты чытачоў

У старэйшым узросце шмат разважаеш над жыццём, перабіраеш у памяці моманты і сітуацыі, якія сталі вызначальнымі. У свае 75 гадоў моцна прагну падзякаваць светлай памяці маме за дар веры. Наказы, якія я з дзяцінства чула ад матулі і захоўвала як скарб, пранесла праз усё жыццё: “Хто як Бог”, “Дзе праўда, там і Бог”, “Хвалі Пана Бога – і ніколі не загінеш”, “У цяжкія хвіліны трымайся Божай рукі, ніколі не паддавайся спакусе, з Божай пакорай пераможаш усё”…
Як кажуць, хрысціянскі дом, на парозе якога стаіць набожная маці, ніколі не разбурыцца. Менавіта па прыкладзе матулі дзеці пераймаюць традыцыі, імкнуцца жыць у стане асвячаючай ласкі штодзённа, захоўваючы Божыя запаведзі і касцёльныя наказы. Чалавек веры здольны нават у самай складанай сітуацыі захоўваць Хрыстовы супакой і выпраменьваць радасць.
Мая мама была вельмі энергічнай, шмат малілася. Спявала ў хоры, узначальвала маёвыя і чэрвеньскія набажэнствы ў каплічцы. Тады яшчэ не было катэхізмовак, таму бацькі прасілі маю маму, каб дапамагла падрыхтаваць іх дзяцей да І Камуніі.
    Тата, па волі лёсу, вярнуўся з вайны прастуджаны і сур’ёзна захварэў на лёгкія. Адышоў у вечнасць, пакінуўшы жонку і 6-ых дзяцей. Мне было тады толькі 10 гадоў. Але мама заўсёды старалася быць моцнай духам, ніколі не адчайвацца, давяраючы ўсе цяжкасці Богу. Пасля смерці таты ўступіла ў ІІІ Ордэн. Я вельмі ўдзячна сваёй матулі за прыклад веры і набожнасці, якім яна жыла штодня.
    Галоўныя хрысціянскія вартасці ва ўсе часы людзям таксама імкнуцца данесці і пасеяць у сэрцах душпастыры. Нават у мінуўшыя гады, у эпідэмію бязбожнасці, мы заўсёды мелі духоўных настаўнікаў, святароў. Калі парафія сірацела і пазбаўлялася ксяндза, ездзілі ў суседнія парафіі. З уважлівасцю слухалі святароў, якія выхоўвалі нашы душы і давалі слушныя і важныя парады на жыццё. Сёння мы вельмі ўдзячны цяперашняму пробашчу нашай парафіі кс. Уладзіславу Сурвілу за ахвяру св. Імшаў, удзяленне бласлаўлення, прамаўленне казанняў, каб мы ўзрасталі ў веры і хрысціянскай дасканаласці.
   
    З цягам часу я прыйшла да высновы, што мы проста абавязаны ўзносіць малітвы ўдзячнасці за бацькоў, катэхетаў, біскупаў, святароў, манахінь, а таксама ўсіх людзей добрай волі, якія хочуць навучыць нас быць добрымі і служыць іншым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.