ГРОДНА
Панядзелак,
15 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (127)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі японскую асацыяцыю “Tensho Kenoh Shisetsu Kenshoukai”, якая займаецца праектамі культуры і салідарнасці. Арганізацыя была створана больш за 400 гадоў таму місіянерамі езуітамі. Падчас сустрэчы Папа адзначыў важнасць іх імкнення паказаць, што рэлігія, культура і эканоміка могуць мірна працаваць разам дзеля таго, каб тварыць чалавечны свет. На аўдыенцыі Пантыфік таксама абвясціў аб сваім намеры наведаць Японію ў наступным годзе.

    ☞ Па ініцыятыве папы Францішка ў сталовыя для бедных і цэнтры дапамогі ў Рыме развезлі 20 тыс. порцый марожанага для падапечных. У Ватыкане патлумачылі, што гэта падарунак ад фабрыкі, якая вырашыла раздаць сваю прадукцыю беднякам. Папскі размеркавальнік міласціны кард. Конрад Краеўскі асабіста прывёз тысячу порцый у царкоўны цэнтр дапамогі “Mondo Migliore” непадалёк Рыма, дзе знаходзяцца мігранты, якімі апекуецца Канферэнцыя епіскапату Італіі.
   
   ☞ Сенат Румыніі заклікаў да правядзення рэферэндуму аб змене Канстытуцыі, якая заключаецца ва ўвядзенні запісу, сцвярджаючага, што сужэнства – гэта толькі саюз мужчыны і жанчыны. У дзейснай Канстытуцыі краіны запісана, што сужэнства з’яўляецца “саюзам сужэнцаў”. Падзея адбылася пасля таго, як 3 млн румынаў падпісалі адпаведную петыцыю. Рэферэндум па гэтай справе адбудзецца ў кастрычніку.
     
   ☞ У лютым тэрарысты з Бока Харам выкралі са школы ў Нігерыі 113 дзяўчат. Пасля перамоў з урадам амаль усіх палонных адпусцілі, аднак на вызваленне 15-гадовай Ліі Шарыбу, якая адмовілася адрачыся ад Хрыста, тэрарысты не пагадзіліся. Некалькі тыдняў таму злачынцы прымусілі дзяўчыну надзець хіджаб і апублікавалі відэазапіс, у якім яна просіць аб дапамозе. Невядома, што дакладна адбываецца з дзяўчынай у апошнія месяцы, але з аповедаў іншых выкрадзеных вынікае, што баявікі ставяцца да сваіх палонных бязлітасна: падвяргаюць іх катаванням, гвалцяць, часам перапрадаюць, а таксама прымушаюць змяніць веру, калі маюць справу з хрысціянамі.
   
   ☞ У Польшчы праведзена адмысловае даследаванне адносна ролі святынь у фарміраванні мясцовай біялагічнай разнастайнасці. У каманду даследчыкаў увайшлі навукоўцы з Інстытута аховы прыроды Польскай акадэміі навук у Кракаве і доктар Уільям Сазерленд з Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). У выніку зроблены вывад, што для гнездавання птушак вялікую цікавасць прадстаўляюць касцёльныя вежы, якія нагадваюць скалы, званіцы, а таксама старыя дрэвы і кусты, якіх часта нямала па суседству. Такім чынам, моцныя градыенты асяроддзяў на невялікай плошчы здольны значна павялічыць відавую разнастайнасць птушак.

credo.pro; gosc.pl; aleteia.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  261

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.