ГРОДНА
Серада,
18 верасня 2024 года |
ХXVI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
З Eвангелля св. Марка
Ян сказаў Езусу: “Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі”. Езус жа сказаў: “Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. І хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне”. †
Мк 9, 38–43. 45. 47–48
Знайсці тое, што перашкаджае
Словы Езуса з’яўляюцца для нас запрашэннем да радыкальных дзеянняў. І гаворка ідзе зусім не пра адсячэнне канечнасцей ці вырыванне вачэй, але пра адшуканне ў асабістым жыцці таго, што перашкаджае ў імкненні да прыняцця Езусавага адкуплення.
Калі нашы рукі з’яўляюцца перашкодай на шляху да сустрэчы з Хрыстом, трэба зрабіць так, каб яны больш не былі прычынай граху, а рабілі ўсё на карысць Богу і бліжняму, паколькі мы – створаныя Айцом з любові – запрошаны да памнажэння дабра. Калі нашы ногі вядуць да вечнай смерці, мусім навярнуцца. Езус запрашае кожнага чалавека да паўнаты жыцця, што магчыма толькі пасля з’яднання з Ім. Дык няхай нашы штодзённыя крокі вядуць да Збаўцы. Нават калі заблукаем, будзем памятаць, што Усемагутны чакае вяртання, паколькі Ён міласэрны Айцец. Калі нашы вочы з’яўляюцца прычынай граху, неабходна адважыцца і змяніць рэчаіснасць, у якой мы жывём. Не будзьма сляпымі да цярпення ці бяды іншага чалавека, умейма заўважаць сапраўдныя каштоўнасці. Давайце прасіць у Бога сіл, каб здолець адвесці ад злога не толькі вочы, але і сэрца.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 105 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.