ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Ці можна ў касцёле кленчыць на адно калена?
Пра ўкленчванне і паклоны мы можам даведацца з Агульных уводзін да Рымскага Імшала для дыяцэзій у Беларусі.
Варта заўважыць, што на адно калена толькі прыкленчваем, а не кленчым доўга. Укленчванне, якое адбываецца праз згінанне правага калена да зямлі, азначае пакланенне. Таму яно прызначаецца Найсвяцейшаму Сакраманту і Святому Крыжу ў перыяд ад урачыстай адарацыі падчас літургіі на ўшанаванне Мукі Пана ў Вялікую пятніцу аж да пачатку Пасхальнай вігіліі. Цэлебруючы Імшу, святар кленчыць пасля паднясення Гостыі, пасля паднясення келіха і перад Камуніяй. †

Калі ў прэзбітэрыі ёсць табернакль з Найсвяцейшым Сакрамантам, святар, дыякан і іншыя, хто прыслугоўвае, кленчаць, калі падыходзяць да алтара альбо адыходзяць ад яго (але не падчас самой цэлебрацыі Імшы). У іншых выпадках усе кленчаць, калі праходзяць перад Найсвяцейшым Сакрамантам, але не ідуць у працэсіі. Тыя, хто прыслугоўвае, хто нясе працэсійны крыж альбо свечкі, не кленчаць, а толькі схіляюць галаву. Паклон азначае ўшанаванне і павагу, якую аддаюць самім асобам альбо таму, што іх азначае ці выяўляе. Ёсць 2 віды паклонаў: схіленне галавы і схіленне ўсяго цела.
Галаву схіляюць тады, калі разам называюцца 3 Боскія Асобы, а таксама імя Езуса, Найсвяцейшай Панны Марыі і святога, у гонар якога цэлебруецца Імша.
Схіленне ўсяго цела, альбо нізкі паклон, робіцца перад алтаром; падчас малітваў “Усемагутны Божа, ачысці сэрца маё і вусны мае” і “Прымі, Пане Божа, нас”; пры вызнанні веры на словы: “І ўцелавіўся”; у Рымскім каноне на словы: “Пакорна просім Цябе”. Такі ж паклон робіць дыякан, калі просіць бласлаўлення перад абвяшчэннем Евангелля. Апрача таго, святар крыху схіляецца пры кансэкрацыі, калі прамаўляе словы Пана. Трэба таксама адрозніваць кленчанне ад укленчвання. Падчас укленчвання вернік становіцца на правае калена і не чыніць ніякіх жэстаў, напрыклад, знак Святога Крыжа.
Кленчанне на двух каленях – гэта жэст пашаны Эўхарыстычнаму Хрысту. Варта памятаць: калі ўкленчваю, то не кланяюся, калі кланяюся, то не ўкленчваю. Няма патрэбы дубляваць жэсты, бо наша любоў і пашана Пану Богу выражаецца праз укленчванне або праз паклон. Дарэчы, у літургіі паклон з’яўляецца больш старажытным жэстам за ўкленчванне, якое ўвайшло ў літургію як знак пакаяння і перапрашэння, а таксама падчас распаўсюджвання культу Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакраманце.
Няўкленчванне і някленчанне не з’яўляецца грахом, аднак паказвае на недахоп культуры чалавека.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.