ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
З каталіцкіх СМІ (170)

з Фацімы адправіцца
ў Панаму
Яна будзе дастаўлена ў лацінаамерыканскую краіну з нагоды Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у 2019 годзе.
Скульптурная выява Найсвяцейшай Панны Марыі апошні раз пакідала Партугалію ў 2000 годзе. Дагэтуль яе перэгрынацыя праходзіла ў 64-ох краінах свету.Даставіць арыгінальную фігуру ў Панаму было вырашана ў сувязі з тым, што вялікую пашану да Маці Божай Фацімскай меў св. Ян Павел ІІ – ініцыятар Сусветных дзён моладзі, а таксама з прычыны шырокай распаўсюджанасці Яе культу сярод вернікаў Панамы. †

Мемарыял пакутнікаў
за веру
Помнік створаны ў знак павагі да тых хрысціян, якія засталіся вернымі і не адракліся ад сваёй веры.
Мемарыял будзе не толькі месцам памяці, але і навучальнай установай, у якой моладзь і іншыя наведвальнікі змогуць атрымліваць інфармацыю аб нядаўнім праследаванні Касцёла ва Украіне і аб тых верніках, якім цяперашняе пакаленне абавязана свабодай веравызнання.“Гэта сучасная форма прэзентацыі жыцця і дзейнасці католікаў у часы камуністычных ганенняў. У калекцыях мемарыяла сабрана шмат помнікаў, якія звязаны з іх жыццём, працай, зняволеннем і мучаніцкай смерцю”, – гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі мемарыяла.

адкрыты ў
Непакалянаве
Гэта адзінае месца ў Польшчы і адно з 12-ці ў свеце, якое належыць да 12-ці зорак у Кароне Марыі Каралевы Супакою – 12-ці асяродкаў малітвы за мір, у якіх будуць знаходзіцца капліцы вечнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, т. зв. Капліцы супакою.
Цэнтральнай часткай алтара ў капліцы ў Сусветным цэнтры малітвы аб супакоі ў Непакалянаве з’яўляецца постаць Беззаганнай Марыі ў натуральную велічыню з раскрытымі ў жэсце запрашэння далонямі. Эўхарыстычны Хрыстос знаходзіцца пад сэрцам Марыі, у вялікай 20-сантыметровай асвечанай Гостыі, бачнай з-пад расхінутых шатаў. Вакол сярэбранай постаці Маці Божай сплецены вянок з лілій натуральнай велічыні, што сімвалізуе чыстасць і Беззаганнае Зачацце Марыі.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.