ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ХXIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. І прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. І, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: “Эффата!” – што значыць: “Адкрыйся”. І адразу ж адкрыліся вушы ягоныя, і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна.
    Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. І, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: “Ён зрабіў усё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць”.
Mк 7, 31–37

Бог бачыць людское сэрца
   Чалавек, які ані не чуў, ані не мог гаварыць, мог толькі назіраць за ўчынкамі Хрыста. Езус дасканала бачыў яго сэрца. Заўважаў, як у ім узрастае вера. Аздараўленне гэтага хворага адбылося дзякуючы таму, што ён адкрыў сябе на Бога. І тут маецца на ўвазе не толькі фізічнае, але і духоўнае ацаленне.
    Мы таксама павінны ўмець разглядзець у штодзённым жыцці справы Усемагутнага, Яго сталую прысутнасць, клопат пра кожнага чалавека. Рабіць гэта, слухаючы Слова, якое Бог нам дае, жадаючы абвяшчаць Яго вялікія справы, бо, будучы пасіўнымі назіральнікамі жыцця, не можам адчуць яго паўнату.
    Бог ведае сэрца кожнага і ведае, што ў ім адбываецца. Нягледзячы на нашы штодзённыя слабасці, падзенні, грахі і зняволенні, маем веру, праз якую Бог хоча ўвайсці ў нашае жыццё.
   
● Якім я бачу свой жыццёвы шлях?
   ● Якія ўчынкі выклікае мая вера?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.