ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
Молімся ў інтэнцыі кананізацыі Мар’яны Бярнацкай!

Ужо традыцыйна ў 2-ую суботу ліпеня на месцы трагічнай падзеі ў Навумавічах каля Гродна адбываюцца ўрачыстасці на ўспамін расстраляных падчас ІІ Сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска, сярод якіх была і Мар’яна Бярнацкая. Сёлета ў іх прыняла ўдзел і дэлегацыя з Польшчы, радзімы бласлаўлёнай, разам з яе праўнукамi Станіславам Бэтко i Гражынай Сэрафін. †

Прабабуля заўсёды была для нас святасцю, авеянай пэўнай таямніцай. Разам з тым, яна з’яўлялася часткай нашай сям’і, звычайнай жанчынай, адважнай маці. Веліч учынку бл. Мар’яны заключаецца ў тым, што яна пайшла на смерць за сваю нявестку, не за сына. Лічу, што некаторыя жанчыны паступілі б інакш: спачатку ратавалі сваё дзіця, таму што, гледзячы па-людску, уласны сын для маці значна бліжэйшы. Аднак бл. Мар’яна вырашыла аддаць сваё жыццё за нявестку, якая чакала дзіця. Гэта вялікая мудрасць свякрові і бабулі і, разам з тым, вялікая мудрасць адданай маці, якая не пакідае сваё дзіця ў самыя складаныя хвіліны, знаходзіцца побач да самага канца.


Мне здаецца, сучасныя людзі ўцякаюць ад цярпення, усімі спосабамі стараюцца вызваліцца ад яго. Яны не здольны прымаць жыццёвыя ўдары. Лёгка ламаюцца, губляюць сэнс усяго, слабеюць нават пад невялікім цяжарам, бачачы першую большую перашкоду. У той жа час бл. Мар’яна прыгадвае нам, што цярпенне ўпісана ў кожную чалавечую гісторыю. Вучыць цярплівасці ў нясенні крыжа і ўспрыманні жыцця такім, якое яно ёсць.

Я вельмі хачу, каб культ бл. Мар’яны Бярнацкай далей развіваўся на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, дзе яна была расстраляна, а таксама на тэрыторыі Элцкай дыяцэзіі ў Польшчы, з якой паходзіла і дзе жыву зараз я. Хачу, каб пра яе і пра веліч яе гераічнага подзвігу ведала як мага больш людзей.
З лютага гэтага года ў парафіяльным касцёле ў Ліпску – роднай мясцовасці маёй прабабулі – кожную 2-ую суботу месяца адпраўляецца св. Імша ў інтэнцыі яе кананізацыі. Вернікі складаюць просьбы, якія ўзносяцца да Пана Бога праз заступніцтва бл. Мар’яны Бярнацкай, і падзякі за атрыманыя ласкі. Заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да шчырай малітвы аб яе хуткай кананізацыі!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.