ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (168)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Мы павінны імкнуцца адкрываць нашыя сэрцы і розумы, каб здолець прымаць боскую рэальнасць. Справа ідзе пра веру: адсутнасць веры – гэта перашкода для Божай ласкі. Многія ахрышчаныя жывуць так, быццам Хрыстос не існуе: яны паўтараюць жэсты і знакі веры, але не адпавядаюць рэальнай прыхільнасці да асобы Езуса і да Яго Евангелля. Кожны хрысціянін пакліканы да таго, каб паглыбіць гэтую фундаментальную прыналежнасць, імкнучыся сведчыць пра яе сваім паслядоўным ладам жыцця, пуцяводнай ніткай якога з’яўляецца любоў.
Фрагмент прамовы падчас малітвы “Анёл Панскі”, 08.07.2018 


pinter   Кс. абп Габар Пінтэр

      Мы ведаем, што Бог заклікае ўсіх нас да святасці, кожнага ў адпа- веднасці з пакліканнем, з уласным станам жыцця. Мы таксама ведаем пра цяжкасці, якія ўзнікаюць пры дасягненні гэтай мэты, асабліва сёння, у свеце паўсюднага індывідуалізму, геданізму, якія імкнуцца аддаліць нас ад “духоўных рэчаў”.
    Стаць святым не проста: гэта як узыходжанне на гару, вяршыня якой – Хрыстос. Тут неабходна стараннасць, прысвячэнне, жаданне і асабліва адкрытае сэрца, якое нястомна трывае ў слуханні Божага слова, што падобна ліхтару асвятляе нашы крокі. У гэтым падарожжы, працягласцю ў жыццё, неабходна часта звяртацца да Марыі, ушаноўваючы тытулам Маці Божай з гары Кармэль, і прасіць Яе весці за руку да Госпада. Трэба памятаць пра сведчанне Кармэля і прыклад сузірання кармэлітаў, які можа быць выкарыстаны ў кожным пакліканні ці стане жыцця.
   
Фрагмент гаміліі, прамоўленай на ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Гудагаі, 15.07.2018

dziemanko   Кс. бп Антоній Дзям’янка

      Калі нас адорваюць дабром, мы імкнёмся аддзячыць, бо адчуваем такі маральны абавязак. Але сапраўднае пачуццё ўдзячнасці вынікае з любові. Можна сказаць, што ўдзячнасць з’яўляецца асаблівай формай любові.
    Удзячны можа быць той, хто любіць. Эгаісту цяжка дзякаваць, таму што ён вельмі часта прыпісвае заслугі ўласным намаганням. […] Адсутнасць падзякі можа сведчыць пра дамінацыю над другой асобай. А гэта перавага можа паступова пераўтварыцца ў пагарду. І тады сапраўды паміраюць прыязныя адносіны паміж людзьмі. Калі знікае пачуццё ўдзячнасці, тады вельмі часта знікаюць і іншыя каштоўнасці: зразуменне іншага чалавека, адчуванне залежнасці, дабро і любоў.
   
Фрагмент гаміліі, прамоўленай на ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях, 07.07.2018

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.