ГРОДНА
Серада,
08 лютага
2023 года
 

Хлопчык і кацяня

Дзіцячы куточак

Цэлы дзень ліў халодны дождж.
    Дзіма вярнуўся дамоў з вуліцы, паабедаў і ўспомніў, што мама прасіла яго схадзіць у магазін.
    Каля магазіна знаходзілася летняя прыбудова. І вось недзе адтуль ужо каторы дзень было чуваць голаснае мяўканне ката. Людзі спыняліся і заглядалі пад прыбудову. Дзіма таксама падышоў паглядзець, адкуль даносяцца жаласлівыя гукі. Каля прыбудовы стаялі некалькі жанчын і грузчык.
– Гэты кот, відаць, зашыўся пад падлогу і не можа вылезці, – гаварыў мужчына.
    – Дык вызавем ратавальнікаў! – умяшаўся Дзіма.
    Ён папрасіў дазволу ў прадаўцоў патэлефанаваць на нумар службы выратавання. Паабяцалі хутка прыехаць. Тым часам Дзіма купіў усё неабходнае і хуценька занёс пакеты дамоў. Жыў ён насупраць магазіна. А калі вярнуўся назад, то ўбачыў, што пад’ехала невялікая машына, а ў ёй – двое мужчын. Яны ўвайшлі ў прыбудову і пачалі прыслухоўвацца.
    З-пад падлогі даносіўся ўжо не гучны, а хрыплы піск. Ратавальнікі прыпаднялі дошкі і дасталі адтуль маленькае кацяня. Яно прыціснулася да зямлі, а пасля ўскочыла і рынулася наўцёкі. Але адна з жанчын паспела ўхапіць яго за карк.
    – І куды цяпер гэтага няшчаснага? – спытаў адзін з ратавальнікаў. – Ён ізноў залезе ў шчыліну і сканае там у цемры ад голаду і страху.
    – Давайце мне, – раптам прапанаваў Дзіма. – У мяне ёсць два каты...
    – А гэта кошачка, – з усмешкай заўважыла жанчына.
    – Нічога, няхай будзе. Каму-небудзь падару, – упэўнена сказаў хлопчык.
    – Мала ахвотных на такія падарункі! – вымавіў нехта з натоўпу. – І чаму толькі людзі бяруць, а пасля выкідваюць іх, каб памерлі з голаду ці пад коламі машыны?
    – А таму што па-сапраўднаму не вераць у Бога! – заўважыў Дзіма.
    Хлопчык моцна прыціснуў да грудзей кацяня, якое спярша старалася вырвацца, але хутка суцішылася, і панёс дамоў.
    – І навошта табе яшчэ адзін кот? – спытаў сусед, які ішоў насустрач.
    – На тое, каб уратаваць яму жыццё. Гэта не папера, што скамячыў, а пасля выкінуў у сметнік, а жывая істота, якая адчувае боль, голад, адзіноту. А абыякавасць да ўсяго жывога – гэта грэх і недобрасумленнасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  327

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.